Меню

Фонды «Карлсберг» ахвяравалі 95 мільёнаў дацкіх крон на барацьбу з COVID-19

Фонды Carlsberg, New Carlsberg і Tuborg зацікаўленыя ў прадастаўленні грантаў навукоўцам, музеям і грамадскім арганізацыям для аб'яднання намаганняў па барацьбе з эпідэміяй каронавіруса.

Тры фонды сям'і Карлсберг гатовыя аказаць дапамогу ў вырашэнні праблем, выкліканых эпідэміяй COVID-19. Для гэтых фондаў абсалютна натуральна браць на сябе адказнасць у тых сітуацыях, калі грамадства сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі. Агульны аб'ём ахвяраванняў складзе 95 мільёнаў дацкіх крон (13,81 млн. даляраў).

Фонд Carlsberg, які заахвочвае і падтрымлівае наватарскія даследаванні, вылучыў 60 мільёнаў дацкіх крон на тры міжнародных праекта па вывучэнні каронавіруса і барацьбу з яго распаўсюджваннем.

Старшыня Фонду Carlsberg прафесар Флемінг Бэзэнбахер: «COVID-19 распаўсюджваецца з велізарнай хуткасцю, таму мы радыя, што здолелі аператыўна наладзіць супрацоўніцтва паміж вядучымі спецыялістамі, каб унесці ўклад у вырашэнне глабальных праблем. Заснавальнікі «Карлсберг”, Якаб Хрысціян і Карл Якабсэны, як і фонды «Карлсберг”, заўсёды імкнуліся быць карыснымі ў крызісных для чалавецтва сітуацыях. Зараз мы як ніколі маем патрэбу ў дапамозе навукоўцаў для вырашэння сусветных праблем і працы на доўгатэрміновую перспектыву.

***

Фонд Carlsberg – асноўны акцыянер Carlsberg Group і адзін з найстарэйшых у свеце камерцыйных фондаў. Створаны ў 1876 годзе заснавальнікам Carlsberg Якабам Якабсэнам, цяпер ён аб'ядноўвае незалежны Фонд New Carlsberg (створаны ў 1902 годзе) і Фонд Tuborg (створаны ў 1931). За кошт штогадовых дывідэндаў, якія атрымліваюцца ад Carlsberg A/ S, Фонд можа актыўна падтрымліваць наватарскія даследаванні ў галіне прыродазнаўчых, сацыяльных і гуманітарных навук, спрыяючы вырашэнню глабальных праблем.

Штаб-кватэра фонду «Карлсберг» у Капенгагене