Меню

«Аліварыя» палепшыла вынікі ў першым квартале 2017 года

Піваварная кампанія «Аліварыя», Carlsberg Group ў першым квартале 2017 г. павялічыла аб'ёмную долю рынку на 2,4 п.п. да 26,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года* (+0,5 п.п. да папярэдняга кварталу), умацаваўшы лідарскія пазіцыі на піўным рынку Беларусі*.

У студзені-сакавіку 2017 г. піваварная кампанія «Аліварыя» таксама нарасціла аб'ём вытворчасці прадукцыі ў натуральным выражэнні на 10,3% да 2,71 млн. дал піва (па дадзеных канцэрна «Белдзяржхарчпрам»).

Піўны рынак Беларусі ў першым квартале паказвае нязначны рост: згодна з інфармацыяй БДХП, у студзені-сакавіку 2017 года яго аб'ём павялічыўся на 2,7% да першага кварталу 2016 г. i склаў 9,66 млн дал. Прычынай пазітыўнай дынамікі рынку стала стабілізацыя большасці макраэканамічных паказчыкаў: напрыклад, па дадзеных Белстата, прамысловая вытворчасць паказала рост на 0,3% да аналагічнага перыяду 2016, а інфляцыя склала 1,7% да снежня мінулага года, што на 3,1 п .п. ніжэй за прагноз.

Гандлёвая марка «Аліварыя» застаецца брэндам №1 на беларускім піўным рынку. У першым квартале 2017 г. доля рынку, якую займае брэнд «Аліварыя» у аб'ёмным выражэнні, склала 17,3% *, павялічыўшыся на 1% п.п. у параўнанні з паказчыкам чацвёртага квартала 2016 г *.

«Аліварыя» упэўнена стартавала ў першым квартале 2017 г. Мы назіраем добрую дынаміку па долі рынку і аб'ёмах продажаў, цэнавым міксе, прыбытковасці. Важную ролю ў гэтым адыграў новы запуск двух спецыяльных гатункаў пад брэндам «Аліварыя»: Karol Jan Blonde і Karol Jan Dunkel. Гэта прэміяльная лінейка еўрапейскага піва, зваранага па арыгінальных рэцэптах нашымі піваварамі. Гэтыя гатункі могуць стаць тым драйверам, які дапаможа кампаніі ўмацаваць лідарства на рынку. Таксама неабходна адзначыць праекты па павышэнні эфектыўнасці працы кампаніі, якія аказалі станоўчы ўплыў на вынікі: гэта змены ўпакоўкі, інавацыі ў халадзільным і гандлёвым абсталяванні, а таксама ўдасканаленні ў лагістыцы», - адзначае генеральны дырэктар піваварнай кампаніі «Аліварыя , Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.

Папулярнасць асноўнага брэнда партфеля кампаніі і яго лідарскія пазіцыі рэгулярна пацвярджаюцца ўзнагародамі нацыянальных конкурсаў. Так, гандлёвая марка «Аліварыя» атрымала званне пераможцы конкурсу «Брэнд года Беларусі 2016»: яна прызнаная Брэндам-лідарам у Спажывецкай намінацыі ў таварнай групе «Піва». Брэнд «Аліварыя» па праву з'яўляецца брэндам №1 на беларускім піўным рынку: ён атрымаў прызнанне аматараў піва ў трэці раз запар.

* Разлікі ААТ «Піўзавод Аліварыя» часткова заснаваныя на дадзеных, якія змяшчаюцца ў справаздачах Nielsen ад 2017/05/05 па аўдыце рознічнага гандлю па катэгорыі піва ў Рэспубліцы Беларусь у гарадах з насельніцтвам больш за 10 000 жыхароў з 01.01.2016г. па 31.03.2017г. (© 2017, Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Гэй-Сі Нільсэн Бел»)

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджэр па карпаратыўным адносінам

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email [email protected]