Меню
Пивоваренный завод Оливария.jpg

Каманда кіравання

Ілля Крапівін

Ілля Крапівін

Генеральны дырэктар "Піваварная кампанія Аліварыя" з 2021 года. 

Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Атрымаў ступень MBA Вышэйшай камерцыйнай школы Парыжа. Ілья Крапівін працаваў у аддзеле закупак ААТ "Піваварная кампанія Балтыка" з 2002 па 2009 год, дзе займаў розныя пасады: ад спецыяліста да начальніка аддзела закупак асноўнай сыравіны і матэрыялаў.

У 2009 годзе заняў пазіцыю менеджэра па закупках у штаб-кватэры Групы Карлсберг спачатку ў Даніі і далей у Швейцарыі, дзе з 2010 па 2013 год працаваў на пасадзе дырэктара па закупках, а затым - віцэ-прэзідэнта па закупках сыравіны і матэрыялаў. 

У 2013 годзе ў рамках развіцця кадравага патэнцыялу Групы Карлсберг пачаў працу ў якасці віцэ-прэзідэнта па закупках рэгіёну "Азія". А ў 2016 годзе быў прызначаны на пасаду старэйшага дырэктара дывізіёна продажаў "Масква-Цэнтр", ААТ "Піваварная кампанія Балтыка".

Аляксандр Талкановіч

Аляксандр Талкановіч

Намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйнай дзейнасці з кастрычніка 2021 года.

 У 2003 годзе скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

 У 2018 годзе прайшоў курс APICS CLTS (CERTIFIED IN LOGISTICS, TRANSPORTATION AND DISTRIBUTION)

 Аляксандр пачаў кар'еру ў кампаніі «Аліварыя» ў лістападзе 2012 года ў якасці мэнэджэра па складской лагістыцы, у 2019 года аб'яднаў пад сваім кіраўніцтвам лагістыку і планаванне.

Аляксей Воінскі

Аляксей Воінскі

Намеснік генеральнага дырэктара па продажах са снежня 2021 года.

Скончыў Мінскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Аляксей пачаў кар'еру ў кампаніі ў 2007 году. Працаваў мэрчэндайзерам (спецыяліст па рэкламе), камерцыйным агентам і менеджэрам па рабоце з ключавымі кліентамі ў канале сучаснай розніцы.

У 2016 годзе ўзначаліў найбуйнейшы канал збыту Modern trade у якасці Нацыянальнага мэнэджэра продажаў.

 

Аляксандра Грушэвіч

Аляксандра Грушэвіч

Намеснік генеральнага дырэктара па персанале і адміністрацыйнай рабоце з мая 2023 года.

Аляксандра скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мае ступень магістра ўпраўлення ў сацыяльных і эканамічных сістэмах, а таксама ступень магістра бізнес-адміністравання ад Кірыйскага Амерыканскага Універсітэта (Кіпр). 

Сваю кар'еру ў «Аліварыі» Аляксандра пачала ў ліпені 2013 года на пасадзе спецыяліста па кампенсацыях і льготах аддзела па рабоце з персаналам. У 2017 годзе была пераведзена на пазіцыю HR бізнес-партнёра камерцыйнай і адміністрацыйных функцый. У яе зону адказнасці таксама ўваходзілі працоўныя адносіны і кадравае справаводства, навучанне і развіццё персанала.

Таццяна Дробава

Таццяна Дробава

Кіраўнік юрыдычнага аддзела з кастрычніка 2022 года.

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». 

Таццяна мае досвед працы ў міжнародных кампаніях. Да прыходу ў "Аліварыю" займала пасаду начальніка юрыдычнага аддзела СТАА "Белвінгруп". Таксама працавала ў кампаніях «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», ЗТАА Кранаспан, Danone.

Леанід Чыгрынец

Леанід Чыгрынец

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу з ліпеня 2022 года. 

Скончыў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі ў 2004 годзе па спецыяльнасці "сеткі тэлекамунікацый", а ў 2007 годзе гэта ж ВНУ па спецыяльнасці "маркетынг". Леанід пачаў сваю кар'еру ў "Аліварыі" ў 2009 годзе ў якасці спецыяліста па маркетынгу.

У 2012 годзе перайшоў на пазіцыю спецыяліста па даследаваннях і новых прадуктах, а з 2014 года ўзначаліў групу па развіцці бізнесу і інавацый. З 2016 года ў яго сферу адказнасці таксама ўвайшло стратэгічнае бізнес-планаванне.

З 2020 года кіраваў групай развіцця рэгіянальных і ліцэнзійных брэндаў: Балтыка, Zatecky Gus, 1664 Blanc, Горкаўская. Удзельнічаў у міжнародных праграмах абмену досведам у 2014 і 2018 гадах і праграме LEAD рэгіёна Усходняя Еўропа ў 2019-2020 годзе.

 

Вольга Сальнікава

Вольга Сальнікава

Намеснік генеральнага дырэктара па фінансах з верасня 2021 года.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Атрымала дыплом па міжнароднай фінансавай справаздачнасці ACCA DipIFR.

Далучылася да каманды «Аліварыі» ў сакавіку 2014 года. У снежні 2020 года паспяхова прайшла конкурсны адбор і стала ўдзельнікам міжнароднай стажыроўкі, у межах якой яна далучылася да каманды Carlsberg Group Finance.

Наталля Казакова

Наталля Казакова

Кіраўнік дэпартамента карпаратыўных адносін з чэрвеня 2022 года. 

Скончыла Мінскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы". Таксама атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім нацыянальным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці "Эканаміст-менеджэр". 

Наталля далучылася да каманды дэпартамента карпаратыўных адносін "Аліварыі" ў 2013 годзе. Курыравала ўнутраныя камунікацыі кампаніі. А ў маі 2021 года змяніла сферу адказнасці ў рамках дэпартамента і ўзначаліла напрамак па знешніх камунікацыях.

Аляксей Дзям'янцаў

Аляксей Дзям'янцаў

Начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій з лістапада 2014 года.
Скончыў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "Ракетабудаўніцтва". Раней Аляксей займаў пасаду начальніка аддзела ІТ філіяла "Балтыка-Чалябінск".

Аляксей Ярмакоў

Аляксей Ярмакоў

Кіраўнік дэпартамента бяспекі са жніўня 2021 года.

Скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а таксама атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Аляксей далучыўся да каманды «Аліварыі» ў 2014 годзе на пасадзе мэнэджэра па эканамічнай бяспецы. У жніўні 2021 года ўзначаліў дэпартамент, дапоўніўшы сферу адказнаці пытаннямі фізічная бяспекі і кіравання крызіснымі сітуацыямі.