Меню
Carlsberg_factory_by.jpg (1)

Паглыбіцеся ў дзівосны свет піва

У нашым партфелі больш за дзясятак брэндаў
Аліварыя Залатое

Уладальнік Diamond Taste Award

«Аліварыя Залатое» за стабiльную якасць атрымлiвае ўзнагароду Diamond Taste Award на конкурсе Superior Taste Award. Гатунак выпушчаны ў 2000 годзе і ўвесь гэты час карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў беларусаў

Піваварная кампанія «Аліварыя»

Піваварная кампанія «Аліварыя» бярэ пачатак у 1864 годзе і з'яўляецца найстарэйшым дзеючым піваварным прадпрыемствам у Беларусі. Сёння «Аліварыя» – частка Carlsberg Group. Лідарства* кампаніі на рынку забяспечваюць пастаянна высокая якасць прадукцыі, экспертыза супрацоўнікаў, шырокі партфель брэндаў. 

Сёння «Аліварыя» мае выключнае права прадстаўляць брэнды Carlsberg Group на тэрыторыі Беларусі. У партфелі кампаніі 13 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», Seth & Riley’s Garage, Zatecky Gus, Tuborg, Carlsberg, Grimbergen і іншыя.

«Аліварыя» брэнд №1* у Беларусі і брэнд нацыянальнага гонару.  У скарбонцы брэнда больш за 50 нацыянальных і міжнародных узнагарод, у тым ліку, унікальны піўны «Оскар» – Diamond Taste Award, які піва «Аліварыя Залатое» атрымала ў 2019 годзе.

*Разлік заснаваны на дадзеных, якія змешчаны у справаздачах NielsenIQ от 25.01.2023 па аўдыту рознічнага гандлю з 01.01.2022 па 31.12.2022  катэгорыі піва ў гарадах Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам больш за 10000 чалавек (©2023, Замежнае унітарнае прадпрыемства «Эй-Сі Нільсэн Бел»).

Хочаце даведацца больш?