Меню
100_3195.JPG

Традыцыі беларускага піваварства з 1864 года

Кожная кропля піва «Аліварыя» ствараецца тут — на піваварні з чырвонай цэглы, пабудаванай у XIX стагоддзі. Найноўшае абсталяванне — варачныя катлы, заторныя і фільтр-чаны, — размяшчаецца ў будынку, які памятае яшчэ Караля Яна Чапскага. Тут, у самым сэрцы беларускага піваварства, традыціі абагачаюць сучаснасць — вось што робіць «Аліварыю» такой асаблівай

1864

Рохля Фрумкінава будуе драўляны бровар. Выпускае тры гатункі – «Баварскае», «Сталовае» і «Пльзенскае»

1894

Караль Ян Чапскі ўдасканальвае працэс вытворчасці і ўзводзіць будынак, дзе піва варыцца і сёння. На пасадзе мэра пераўтварае Мінск у еўрапейскую сталіцу

1904

Браты Лекерт арганізуюць працу на бровары з нямецкай педантычнасцю. Прадаюць піва ў Беласток, Вільню, Брэст, Гродна, Бабруйск

нв 2109.jpg

1917

Завод нацыяналізаваны і перайменаваны ў "Беларусь". 200 супрацоўнікоў выпускаюць 120 тыс гл піва штогод

1941

Вытворчасць піва не спыняецца і ў вайну. На картах піваварня адзначана аранжавым кругам — сюды не ўпадзе ні адна бомба

1990-е

Засноўваецца адкрытае акцыянернае таварыства "Піўзавод Аліварыя". Пачынаецца мадэрнізацыя вытворчасці. Якасць выходзіць на новы ўзровень — золота на міжнародных конкурсах

konotop 0187.jpg

2008

Міжнародная кампанія Carlsberg Group становіцца стратэгічным інвестарам «Аліварыі». Сёння Carlsberg Group — трэцяя па велічыні піваварная група ў свеце, прадстаўленая ў 150 краінах

этикетки.jpg

156 гадоў ствараем спадчыну

Піваварная кампанія «Аліварыя» — нумар 1* на рынку піва Беларусі, а брэнд «Аліварыя» — самы папулярны ў краіне**. Адзінае, што ніколі не змянялася − гэта тое самае месца, дзе вось ужо 156 гадоў варыцца піва, і асаблівыя людзі, якія тут працуюць. Наша піва ствараецца з тым жа энтузіязмам і любоўю да гэтага цудоўнага напою

* Разлікi ААТ «Піваварная кампанія «Аліварыя» заснаваныя на звестках справаздачаў Nielsen ад 27.01.2020 па аўдыту рытэйлу катэгорыі піва ў гарадах Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам больш за 10000 чалавек (© 2020, Замежнае унітарнае прадпрыемства «Эй-Сі Нільсен Бел»)

** Разлікi ААТ «Піваварная кампанія «Аліварыя» заснаваныя на звестках справаздачаў Nielsen ад 27.01.2020 па аўдыту рытэйлу катэгорыі піва ў гарадах Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам больш за 10000 чалавек (© 2020, Замежнае унітарнае прадпрыемства «Эй-Сі Нільсен Бел»)