Меню
imgonline-com-ua-Resize-EravnByv7ydZ.png

НУЛЬ вуглероднага следу

Кампанія «Аліварыя» у сваёй працы кіруецца глабальнай экалагічнай палітыкай Carlsberg Group, якая нацэльвае нас на выкананне строгіх экалагічных стандартаў у пытаннях энергаспажывання, выкідаў у атмасферу, захаванне водных рэсурсаў, скарачэння адходаў і ўпакоўкі.  «Аліварыя»  знаходзіцца на шляху да павышэння энергаэфектыўнасці вытворчасці.

Мы працягнем рэалізоўваць нашы абавязацельствы ў рамках мэты «НОЛЬ вугляроднага следу» ад нашых піваварняў і працаваць над зніжэннем вугляроднага следу ад гатовай прадукцыі на 30% да 2030 года.

Таксама мы будзем рухацца далей у дасягненні новай мэты – чыстага нуля вугляроднага следу на ўсім вытворча-збытавым ланцужку да 2040 года.

Кампанія імкнецца да эфектыўнасці сусветнага ўзроўню і ўдасканальвае сваю працу на кожным этапе піваварэння пры выкарыстанні лепшых практык Carlsberg Group на нашым заводзе і ўносіць інвестыцыі ў больш энергаэфектыўнае абсталяванне ўсюды, дзе гэта магчыма.

НОЛИ бел (11).png