Меню

Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя» адбудзецца 27 сакавіка 2015

ААТ «Піўзавод Аліварыя» паведамляе сваіх акцыянераў аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя», якое адбудзецца 27 сакавіка 2015 года а 10 гадзіне мін. у памяшканні выставачнай залы ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, дом 30.

Форма правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў – вочная. Парадак дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў: 1) Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Піўзавод Аліварыя» за 2014 г. 2) Справаздача Наглядальнага савета аб рабоце ў 2014 г. 3) Справаздача Рэвізійнай камісіі аб рабоце ў 2014 г. 4) Заключэнне Рэвізійнай камісіі па выніках праверкі дзейнасці ААТ «Піўзавод Аліварыя» за 2014 г. 5) Аб выніках аудытарскай праверкі. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, рахункаў прыбытку і страт ААТ «Піўзавод Аліварыя» за 2014год. 6) Зацвярджэнне вынікаў размеркавання прыбытку і страт ААТ «Піўзавод Аліварыя», выплата дывідэндаў па выніках работы за 2014 г, вызначэнне тэрміну выплаты дывідэндаў за 2014 г. 7) Абранне членаў Наглядальнага савета. 8) Абранне членаў Рэвізійнай камісіі. 9) Вызначэнне памеру ўзнагароджання і кампенсацыі членам Наглядальнага савета і Рэвізійнай камісіі ААТ «Піўзавод Аліварыя». 10) Прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. 11) Ухваленне здзелак, у здзяйсненні якіх маецца зацікаўленасць афіліраваных асобаў. Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў 27 сакавіка 2015 года, складзены на падставе рэестру акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя» ў адпаведнасці са станам на 06 сакавіка 2015 г. Матэрыялы да гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя» 27 сакавіка 2015 года па пытаннях парадку дня будуць прадстаўленыя для азнаямлення акцыянерам на інфармацыйных стэндах: - у адміністрацыйным будынку ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, праспект Машэрава, дом 19, у рабочыя дні ў перыяд з 20 па 26 сакавіка 2015 г. з 9.00 да 18.00; - у памяшканні прахадной ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, дом 30, у рабочыя дні ў перыяд з 20 па 26 сакавіка 2015 г. з 9.00 да 18.00; - у дзень правядзення сходу па месцы яго правядзення. Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя» будзе здзяйсняцца 27 сакавіка 2015 года з 9-00 да 9-50 у памяшканні выставачнай залы ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, дом 30. Рэгістрацыя праводзіцца пры прад'яўленні дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы на ўдзел у сходзе (даверанасць) і/ці пашпарта. Наглядальны Савет ААТ «Піўзавод Аліварыя»