Меню

«Аліварыя» выпусціла справаздачу аб устойлівым развіцці

ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group выпусціла КСА-справаздачу за 2015 год. Гэта ўжо пятая справаздача аб устойлівым развіцці кампаніі, у якой прадстаўлены агляд работы ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА). У ім кампанія падрабязна распавядае пра тое, які ўплыў аказвае «Аліварыя» на грамадства, эканоміку і навакольнае асяроддзе.

 “2015 год для многіх кампаній стаў праверкай на трываласць. Для “Аліварыі” ён таксама не быў лёгкім: у наяўнасці скарачэнне беларускага рынку піва і зніжэнне пакупной здольнасці спажыўцоў. Гэтыя фактары стымулююць нас працаваць яшчэ больш эфектыўна, якасна і вынікова. Слушна расстаўленыя прыярытэты, эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў і адказнае вядзенне бізнесу — усё гэта кампаненты нашага ўстойлівага развіцця ў 2015 годзе”, — адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.

Справаздача ў галіне ўстойлівага развіцця кампаніі  «Аліварыя» ўключае тры прыярытэтных накірункі: рэсурсы і навакольнае асяроддзе, здароўе і дабрабыт, людзі і карпаратыўныя палітыкі. Па кожным з гэтых накірункаў быў рэалізаваны шэраг інпіцыятыў. Апроч таго. у справаздачы прадстаўленыя звесткі пра эканамічнае развіццё кампаніі.

Унёсак у эканоміку

Па выніках 2015 года рынкавая доля кампаніі склала 28,8% (паводле звестак Nielsen). «Аліварыя» не толькі лідзіруе па долі беларускагаа піўнога рынку, але і паказвае высокую эфектыўнасць. У 2015 годзе чысты прыбытак «Аліварыі» вырас на 14% да 143 247 млн рублёў. Кампанія ўвайшла ў ТОП-10 падаткаплацельшчыкаў Беларусі: у 2015 годзе аб'ём супольных падаткавых пералічэнняў «Аліварыі» ў бюджэты і пазабюджэтныя фонды склаў больш за 700 млрд. рублёў.

Рэсурсы і навакольнае асяроддзе

Кампанія скараціла спажыванне рэсурсаў, сертыфікавала сістэму менеджменту якасці на адпаведнасць міжнародным стандартам. Напрыклад, у адносінах да ўзроўню 2011 года «Аліварыя» дасягнула зніжэння агульнага спажывання вады для тэхнічных патрэб на 46%. Эканомія спажывання цеплаэнергіі ў адносінах да ўзроўню 2014 года склала 10%.

Таксама ў 2015 годзе кампанія "Аліварыя" ў чацыёрты раз правяла экалагічную акцыю «Чыстая плынь», мэта якой — прыцягненне ўвагі да ўнікальнай прыроднай тэрыторыі Мінска, фарміраванне экалагічнай кампетэнтнасці і заклік да  актыўнай аховы прыроды.

Здароўе і дабрабыт

ААТ "Піўзавод Аліварыя" нясе адказнасць перад спажыўцамі за якасць прадукцыі і сэрвісу. У кампаніі дзейнічае эфектыўная сістэма кантролю якасці і бяспекі прадуктаў, пачынаючы ад праверкі сыравіны і заканчваючы ўмовамі захоўвання і рэалізацыі.

Якасць піва "Аліварыя" пацвярджаецца ўзнагародамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў . Так, напрыклад, піва Аліварыя «Залатое» атрымала «піўны Оскар» — узнагароду Crystal Taste Award на конкурсе ў Бруселі. Гандлёвая марка «Аліварыя» была адзначана Гран-Пры рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг «Прадукт года - 2015» у намінацыі «Піва».

Вырабляючы якасны прадукт, "Аліварыя" імкнецца, каб спажыўцы атрымлівалі асалоду ад яго адказна. Таму кампанія робіць унёсак у вырашэнне праблем, звязаных са злоўжываннем алкаголю. У 2015 годзе у другі раз была рэалізаваная кампанія «ЗА бяспечнае кіраванне», галоўная мэта якой — прыцягнуць увагу да тэмы адказнага спажывання і недапушчэння нецвярозага кіравання транспартнымі сродкамі.

Людзі і карпаратыўныя палітыкі

 «Аліварыя» адказна ставіцца да ўмоў працы сваіх супрацоўнікаў, да іх прафесійнага і асабістага росту. Кампанія імкнецца зрабіць умовы працы максімальна камфортнымі, якія дазваляюць супарцоўнікам паказваць максімальную заахвочанасць і вытворчасць, паколькі гэта адзін з галоўных рычагоў эфектыўнасці і ўстойлівага развіцця.

Высокія стандарты дзелавой этыкі — неад'емная частка дзейнасці «Аліварыі». Падыход кампаніі да вядзення празрыстага бізнесу з'яўляецца прыкладам для многіх беларускіх кампаній.