Меню

ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group перамог у штогадовай прэміі па КСА ў намінацыі «Навакольнае асяроддзе»

27 сакавіка 2015 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Да ўдзелу прымаліся праекты, якія былі рэалізаваны і завершаны на працягу 2014 года. Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд «Ідэя».

Прэмія накіраваная на падтрымку праектаў сацыяльна адказнага бізнэсу і развіццё ў Беларусі прынцыпаў КСА. Праекты «Аліварыі» былі прадстаўленыя ў трох намінацыях: «Навакольнае асяроддзе», «Культура» и «Узаемадзеянне з мясцовай суполкай». У намінацыі «Наавакольнае асяроддзе» «Аліварыя» атрымала перамогу. Як член Глабальнай дамовы ААН у Беларусі, кампанія надае вялікую ўвагу эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў прыроды. Так, у 2014 г. аб'ёмы спажывання энергарэсурсаў, выдаткаваных на вытворчасць піва, у параўнанні з 2013 г., скараціліся (удзельная вага спажывання вады – на 27%, цеплаэнергіі – на 9%, электраэнергіі – на 8%) пры тым, што аб'ём вытворчасці піва вырас на 10%. «Карпаратыўная сацыяльная адказнасць – частка наша бізнэсу. «Аліварыя» – сацыяльна адказная кампанія. Вырабляючы натуральны прадукт – піва, мы карыстаемся прыроднымі рэсурсамі, таму павінны не толькі браць ад прыроды, але і даваць нешта ўзамен. Нам вельмі прыемна, што наш праект падтрымалі і заўважылі», - адзначыла Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Піўзавод Аліварыя». Асобнае месца на «Аліварыі» займае праект па перапрацоўцы адходаў. У 2014 годзе кампаніяй сабрана і накіравана на перапрацоўку 178,92 тон макулатуры, 16,5315 тон ПЭТ-бутэлькі, 2 502 125 тон драўняных адходаў і 107,969 тон шкла. Асаблівую ўвагу ААТ «Піўзавод Аліварыя» надае карпаратыўнаму валанцёрству. З 2012 года кампанія ўзяла пад ахову гарадскую рэку Свіслач і з 2012 года праводзіць акцыю па яе ачыстцы «Чыстая плынь», прыцягваючы ўвагу грамадскасці да ўнікальнай прыроднай тэрыторыі. «Чыстая плынь» праходзіць пры падтрымцы Мінскага гардскога камітэта аховы прыродных рэсурсаў. З мэтай зніжэння негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў кампаніі была распрацаваная доўгатэрміновая праграма па асобным зборы адходаў «Зял’ная смага», якая стартавала ў 2013 годзе і паспяхова рэалізуецца па сённяшні дзень. Праект уключае распаўсюджванне інфармацыі пра правілы «зял’ных» паводзінаў; фарміраванне эка-арыентаванага мыслення ў супрацоўнікаў; асобны збор паперы, сшкла і пластыку на тэрыторыі і ў офісах кампаніі, а таксама рацыянальнае выкарыстанне і эканомія прыродных рэсурсаў.

*** Штогадовая прэмія ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці арганізуецца фондам «Ідэя» ў партнёрстве з Фондам Pontis (Словакия) і пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі ў рамках доўгатэрміновага праекта «Супрацоўніцтва ў галіне аб'яднання сектараў беларускага грамадства з мэтай развіцця міжсектаральнага супрацоўніцтва».