Меню

ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group падводзіць вынікі 2014 года

Па выніках 2014 года аб'ёмы рэалізацыі ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group склалі 1 486 438 гекталітраў піва (па ўнутраных ацэнках кампаніі), пры гэтым 5 270 000 літраў піва рэалізаваны на экспарт.

Рынкавая доля кампаніі з пашыраным партфелем  складае па выніках 2014 года 31,3% паводле звестак AC Nielsen, што на 2,6% перавышае сумарную доглю за аналагічны перыяд дзвюх асобных кампаній, якія прадстаўлялі прадукцыю Carlsberg Group у Беларусі раней. Паказальна, што прырост адбыўся на фоне скарачэнне рынку піва на 3,7% (паводле звестак Белдзяржхарчпрама). Чысты прыбытак «Аліварыі» за 2014 г. склаў 120, 574 млрд. рублёў, што прыкладна ў 2 разы пераўзыходзіць паказчыкі 2013 года за аналагічны перыяд (64, 351 млрд. рублёў) да пашырэння партфеля. Удалося скараціць адток валютных рэсусраў у грашовым выражэнні на 18,451 мільёнаў долараў. У рэйтынгу самых прыбытковых кампаній Беларусі за тры кварталы 2014 года ААТ «Піўзавод Аліварыя» увайшло ў 20-ку, абагнаўшы буйных гульцоў харчовай прамысловасці і стаўшы ў адзін шэраг з такімі высокадаходнымі індустрыямі, як тэлекамунікацыі, банкаўскі сектар, нафтахімія.

Уражальных вынікаў удалося дамагчыся дзякуючы слушна абранай стратэгіі. З 1 студзеня 2014 года ААТ «Піўзавод Аліварыя» атрымала правы прадстаўляць прадукцыю кампаніі Carlsberg Group (уключаючы кампаніі «Балтика» і Carlsberg Breweries) у Беларусі. Пашыраны партфель брэндаў кампаніі, павялічана колькасць персаналу і гандлёвага абсталявання, праведзеныя маштабныя інвестыцыі. У 2014 годзе ў лакальную вытворчасць і яе мадэрнізацыю было інвесціравана 13,8 млрд. беларускіх рублёў. Аб'яднаны партфель уключае ў сябе брэнды «Аліварыя», «Бровар», «Carlsberg», «Tuborg», «Holsten», «Zatecky Gus», «Балтика», «Большая кружка», «Жигулевское», «Eve» і іншыя. Паказчыкі долі рынку, якія ўзраслі, зрабілі «Аліварыю» кампаніяй №1 на рынку піва Беларусі.

«Без аб'яднання партфеляў кампаній, якія прадстаўляюць прадукцыю Сarlsberg Group у Беларусі, мы не змаглі б дасягнуць гэтых рэкордных вынікаў. Унёсак «Аліварыі» — лідара піўнога рынку — у эканоміку краіны важкі. Паводле вынікаў 2014 года «Аліварыя» заплаціла падаткаў у дзяржаўную казну на суму звыш 700 млрд рублёў. Дзякуючы чаму трапіла ў ТОП-9 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Мінска», — адзначае Дзяніс Шарсценнікаў, генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group.

      Асновай партфеля застаецца наймацнейшы лакальны брэнд «Аліварыя» — брэнд-лідар на рынку Беларусі. Як паказала рэспубліканскае апытанне насельніцтва падчас конкурсу «Брэнд года-2014», піва «Аліварыя» — выбар №1 для беларусаў. Доля рынку брэнда «Аліварыя» ў 2014 годзе склала 17,2% і паказала прырост да 2013 года на 1,3 працэнтных пункта. ААТ «ПІўзавод Аліварыя» зарэкамендавала сябе як сацыяльна адказны вытворца. Планамерна зніжаецца ўдзеянне на навакольнае асяроддзе. Так, у 2014 годзе аб'ёмы спажывання энергарэсурсаў, выдаткаваных на вытворчасць піва, скараціліся (удзельнае спажыванне вады — на 20% у параўнанні з 2013 г., цеплаэнергіі — на 8%, электраэнергіі — на 5%) пры тым, што аб'ём вытворчасці піва ўзрос. Праект «Чыстая плынь», скіраваны на ахову ракі Свіслач, прыцягвае насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Дзякуючы рабоце карпаратыўнага музея «Аліварыя», дзе наведнікаў вучаць правільна дэгусціраваць піва, і праекту «Бяспечнае кіраванне», фарміруецца мадэль адказнага спажывання. Аўтарытэт «Аліварыі» як працадаўцы пацверджаны перамогай у спецыяльнай намінацыі нацыянальанага конкурсу «HR–брэнд 2014». Піваварная кампанія стварае працоўныя месцы і забяспечвае развіццё не толькі ў сваёй галіне, але і ў сумежных, напрыклад, у сельскай гаспадарцы, вытворчасці ўпакоўкі.

Carlsberg Group прынятае рашэнне аб падтрымцы соладавай індустрыі краіны і прасоўванні айчыннага соладу за межы Беларусі. Толькі ў 2014 годзе Carlsberg Group у асобе ТАА «Пивоваренная компания Балтика» забяспечаны кантракт з закупкай звыш 25 000 тон соладу, што складае больш за 20% ад усяго вырабленага ААТ «Белсолад» аб'ёму. Тым самым зроблены значны ўнёсак не толькі ў падтрымку соладавай галіны, але і ў падтрымку сельгасвытворцаў піваварнага ячменю, а таксама ў развіццё экспарту. Усё гэта — частка агульнай стратэгіі інтэграцыи Carlsberg Group у эканоміку Беларусі.