Меню

Вішанька на піве: «Аліварыя» запусціла унікальнае вішнёвае піва Karol Jan Ruby

2 траўня прэміяльная лінейка піва Karol Jan ад кампаніі «Аліварыя» афіцыйна папоўнілася яшчэ адным цікавым прадуктам. Karol Jan Ruby — новы гатунак фруктовага піва з натуральным сокам вішні і экстрактам соладу Ruby.

Karol Jan Ruby звараны па рэцэптах еўрапейскіх півавараў, падобна таму, як гэта рабіў у XIX стагоддзі Караль Ян Чапскі, у гонар якога і называецца прэміяльная лінейка. Граф Чапскі шмат падарожнічаў, не баяўся эксперыментаў у пошуку арыгінальных рэцэптаў і смела iх укараняў. Прадаўжальнікі справы Чапскага — піваварная кампанія «Аліварыя» — не сыходзяць ад традыцый і сёння. Karol Jan Ruby — гэта новы гатунак вішнёвага піва для сапраўдных піўных экспертаў і знаўцаў, які адрозніваецца сваім непаўторным профілем і старанна падабранымі інгрэдыентамі.

— Вішня — адзін з самых папулярных і запатрабаваных інгрэдыентаў для фруктовага піва ва ўсім свеце. Аднак не бывае двух аднолькавых гатункаў, — кажа галоўны півавар кампаніі «Аліварыя» Наталля Арлова. — Ёсць розныя варыяцыі. Мы, натхняючыся рэцэптамі еўрапейскіх півавараў, зварылі свой унікальны гатунак вішнёвага піва. Дзякуючы даданню натуральнага вішнёвага соку, Karol Jan Ruby атрымаў высакародны рубінавы колер, насычаны смак і водар саспелай вішні. А экстракт соладу Ruby, які вырабляецца з шатландскага карамельнага соладу і чыстай вады, дадае напою прыемную гарчынку.

Прэзентацыя Karol Jan Ruby прайшла ў незвычайным фармаце — у сценах сталічнага TNT Rock Club адбыўся Art Beer Performance: Karol Jan feat Anton Pavlovich. Госці мерапрыемства ўбачылі незвычайную інтэрпрэтацыю п'есы Чэхава «Вішнёвы сад». Унікальны эксперымент — вынік творчага тандэма Беларускага тэатра музычнай камедыі і акцёра Купалаўскага тэатра Андрэя Саўчанкі. Пэрформанс складаўся з двух паралельных ліній — балетных нумароў і ўрыўкаў з монаспектакля, часткай якога сталі і гледачы, якіх Саўчанка ўцягваў у камунікацыю падчас прадстаўлення.

Новы гатунак Karol Jan Ruby ужо паступіў у продаж у гандлёвыя аб'екты Беларусі. Рэкамендаваная цана— 1,83 руб. за шкляную бутэльку аб'ёмам 0,5 л.

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным отношениям

Наталья Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]