Меню

Юбiлейная перамога: «Аліварыя Залатое» ў пяты раз атрымала найвышэйшую ўзнагароду конкурсу Superior Taste Award

На конкурсе Superior Taste Award, які прайшоў у Бруселі (Бельгія), міжнароднае журы ў пяты раз у гісторыі прысудзіла беларускаму піву “Аліварыя” найвышэйшую ацэнку ад Міжнароднага інстытута смаку і якасці (The International Taste&Quality Institute). Аўтарытэтны тытул “Выключны” і тры зоркі атрымаў гатунак “Аліварыя Залатое”, яккі па праву лічыцца флагманам лінейкі.

“Кожная узнагарода, якую атрымлівае піва “Аліварыя”, – гэта асаблівая нагода для гонару, і тры зоркі конкурсу Superior Taste Award не выключэнне. Гэты прэстыжны тытул тым больш прыемна выйграць сёлета, калi “Алiварыя” ўпершыню стала Афіцыйным партнёрам УЕФА ЕЎРА 2016, таму што такога элітнага звання не было яшчэ ў ніводнага беларускага брэнда. Сімвалічна, што спікерам кампаніі стаў менавіта гатунак “Аліварыя Залатое”, і тое, што яго ў пяты раз адзначыў высокай узнагародай міжнародны склад суддзяў, пацвярджае яго званне чэмпіёна сярод піва,”  адзначае намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і развіццю бізнесу ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg Group Ганна Губкіна.

Тры зоркі конкурсу Superior Taste Award прысуджаюцца толькі тым прадуктам, якія ўдала праходзяць “сляпое” тэсціраванне трыма рознымі складамі суддзяў з паказчыкам у 90% або вышэй і атрымліваюць тытул “Выключны”.

У 2015 годзе “Аліварыя Залатое” стала першым беларускім півам, якое атрымала піўны “Оскар” – прэстыжную узнагароду Crystal Taste Award. Для гэтага трэба было атрымаць тры зоркі конкурсу Superior Taste Award на працягу трох гадоў запар. У 2016 годзе брэнд працягнуў перамагаць і пацвердзіў сваё званне лідара беларускага рынку піва. Кампанія “Аліварыя” пацвярджае пастаянны узровень якасці і нязменна выдатны смак піва, якое выпускаецца на заводзе.

У склад міжнароднага журы конкурсу уваходзяць 120 незалежных знакамітых самелье і шэф-кухараў з 20 краін свету, якія прадстаўляюць 15 самых прэстыжных еўрапейскіх кулінарных асацыяцый.