Меню

«Аліварыя» стала пераможцам адразу ў трох намінацыях конкурсу «Брэнд Года 2014»

Брэнд "Аліварыя" па выніках 2014 года стаў абсалютным фаварытам сярод пакупнікоў піва.

«Аліварыя» — піва №1 для спажыўцоў. Гэта марка стала БРЭНД-ЛІДАРАМ у Спажывецкай намінацыі ў таварнай групе «Піва» конкурсу «Брэнд года 2014». Рэспубліканскае апытанне насельніцтва праводзілася метадам анкетавання тысячы рэспандэнтаў, мужчын і жанчын розных узроставых груп, якія пражываюць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. У анкеце пералічаныя гандлёвыя маркі і тавары, якія прадстаўлены на рынку. Адно з пытанняў анкеты: "Якое піва купілі б Вы?».

Акрамя таго, у прафесійнай намінацыі рэкламная стратэгія брэнда была прызнана найлепшай — «Аліварыя» заваявала Залаты медаль конкурсу. Такую высокую ацэнку кампаніі прысвоіла міжнароднае журы.

«Аліварыя» адчувае сябе ўпэўнена не толькі на рынку, але і ўсацыяльных сетках. У намінацыі «Брэнд-лідар у сацыльных сетках» у катэгорыі «піва» Аліварыя таксама святкавала заслужаную перамогу. Даследаванні для гэтай намінацыі праводзіць кампанія-партнёр конкурсу Artox media.

«БРЭНД ГОДА» — гэта самая аўтарытэтная ўзнагарода Беларусі, якая адлюстроўвае спажывецкія перавагі і прафесійную ацэнку рэкламнай стратэгіі кампаніі.

«Аліварыя» —  гэта нацыянальны брэнд. Беларусы абіраюць яго за нязменна высокую якасць, смак, які палюбіўся, і блізкую для людзей ідэю брэнда. Для нас вельмі важна тое, што, нягледзячы на рост канкурэнцыі, з'яўленне новых смакаў і брэндаў, мы зноў пацвердзілі сваю залсужаную пазіцыю лідара рынку», —  выказала сваё меркаванне Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group. Доля рынку «Аліварыі» ў аб'ёмным выражэнні вырасла на 2,9 пунктаў у параўнанні з мінулым годам і заняла 17,4% ад аб'ёмнага рынку (паводле звестак АС Nilsen за студзень-кастрычнік 2014 года).

 *** Конкурс "Брэнд года" — гэта прафесійнае і спажывецкае спаборніцтва марак.

Нацыянальныя знакі "Брэнд года" прысуджаюцца сусветным брэндам у краінах Еўропы, Амерыкі і СНД. Конкурс накіраваны на ўмацаванне канкурэнтаздольнасці марак-намінантаў і на павышэнне прафесіяналізму маркетынгавых каманд.

З 2001 года ў прафесійным конкурсе "Брэнд года" Беларусі ўзялі ўдзел і правялі прфесійны аўдыт маркетынгавых стратэгій больш за 250 нацычнальных і глабальных брэндаў.

Традыцыйна Прафесійны конкурс «БРЭНД ГОДА 2014» праводзіўся па наступных намінацых: «Прафесійная намінацыя», «Спажывецкая намінацыя» (дзе галоўны выбар робяць спажыўцы), спецычльная намінацыя «Брэнд-лідар у сацычльных сетках» і пачэсная намінацыя «Сацыяльна адказны брэнд».