Меню

Пшанічная навінка: «Аліварыя» прадстаўляе спецыяльнае піва Karol Jan White Hope

Karol Jan White Hope - гэта спецыяльнае светлае піва з пшаніцай і водарам цёрну (дзікай слівы). Навінка валодае насычаным пшанічным густам і мяккай саладосцю, якая пераходзіць у лёгкую цёрнавую кіслінку ў прысмаку. На паліцах напой з'явіцца ўжо ў сярэдзіне чэрвеня.

Лінейка «Karol Jan» - гэта асаблівыя гатункі піва, звараныя ў гонар Караля Яна Чапскага - вядомага мэра г. Мінска і ўладальніка піваварнага завода «Багемія» (зараз «Аліварыя»). Вобраз Чапскага, вядомага сваёй неардынарнасцю і запалам да ўсяго новага, натхніў півавараў на стварэнне незвычайнай навінкі - спецыяльнага піва з пшаніцай і цёрнам. У гусце Karol Jan White Hope пераважае пшанічнасць, а цёрнавая ягада прыўносіць прыемны водар і лёгкі прысмак. Напой выдатна спалучаецца з сырамі, морапрадуктамі і лёгкімі дэсертамі.

Новы гатунак спадабаецца маладым прагрэсіўным людзям, якія любяць незвычайныя густы і спалучэнні.

- Кожны гатунак Karol Jan - унікальны, са сваёй асаблівай ідэяй. Натхненне на стварэнне гатункаў з гэтай лінейкі нам дае гісторыя жыцця Караля Яна Чапскага. Былы мэр Мінска быў знаходлівым чалавекам і не баяўся сваіх ідэй у надзеі зрабіць любімы горад лепш, - распавядае старшы брэнд-менеджэр Karol Jan Ганна Глаз. - Назва гатунку - White Hope - гэта алюзія на асобу Караля Яна Чапскага, што на рускую мову перакладаецца як «чалавек вялікіх надзеяў».

Пшанічны лагер Karol Jan White Hope будзе даступны ў крамах па ўсёй краіне ў фармаце 0,44 літра. Рэкамендаваны кошт на паліцы - 2,25 BYN.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Наталля Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]