Меню

Музей піваварэння «Аліварыя» правядзе «Калядны квіз»

У перадсвяточныя і святочныя дні, з 22 па 25 снежня, адзіны музей піваварэння ў Беларусі «Аліварыя» запрашае аматараў інтэлектуальных гульняў і пеннага напою памерацца сваёй эрудыцыяй і пазмагацца адзін з адным у гульні ў фармаце паб-квіз.

Прыхільнікам папулярнай гульні не прыйдзецца сумаваць у дні калядных святаў: карпаратыўны музей «Аліварыя» вырашыў разнастаіць праграму сваіх курсаў і арганізаваць паб-квіз ў ​​арыгінальным фармаце. Кожны дзень з 22 па 25 снежня па шэсць каманд будуць змагацца за званне лепшай і правяраць свае веды ў піваварэнні i калядных традыцыях!

Мы падрыхтавалі нямала сюрпрызаў, каверзных заданняў і незвычайных конкурсаў, якія правераць вас на кемлівасць. Калі вы лічыце сябе піўным экспертам, любіце інтэлектуальныя бітвы, не баіцеся бліснуць розумам і пацягацца ў ведах аб піве з генеральным дырэктарам «Аліварыі» - «Калядны квіз» для вас!

Паўдзельнічаць у паб-квізе могуць усе жадаючыя, старэйшыя за 18 гадоў. Мерапрыемства пройдзе ў выставачнай зале Музея «Аліварыя» у нефармальнай абстаноўцы. Праграмай прадугледжана не толькі праверка на эрудыцыю, але і дэгустацыя трох гатункаў піва, адным з якіх стане «Калядная Ноч» з шакаладным смакам і водарам, выпушчаная адмыслова да навагодніх і калядных святаў.

Калі: 22 і 23 снежня, 19.00

         24 снежня, 17.00

         25 снежня, 16.00

Дзе: карпаратыўны музей «Аліварыя», вул. Кісялёва, 30

Кошт гульні: 12 бел. рублёў на ўдзельніка. Максімальная колькасць удзельнікаў у камандзе - 5 чалавек.

Запіс на паб-квіз будзе праводзіцца ў сацыяльных сетках.

Пост для рэгістрацыі каманд на паб-квіз будзе размешчаны ў групах музея ў сацыяльных сетках 16 снежня ў 12.00.

Колькасць гасцей абмежавана.

18+

Кантакты

Звяртайцеся