Меню

«Жигулевское янтарное» — яркі вобраз эпохі

«Жыгулёўскае» было самым папулярным півам у Саюзе і выпускалася на больш чым 700 заводах у розных рэспубліках, у тым ліку і на «Аліварыі» (у той час піўзавод «Беларусь»). Яно стала сімвалам усяго добрага, што было ў СССР.

«Жигулевское» было самым папулярным півам у Саюзе і выпускалася на больш чым 700 заводах у розных рэспубліках, у тым ліку і на «Аліварыі» (у той час піўзавод«Беларусь»). Яно стала сімвалам усяго добрага, што было ў СССР.

У гэтым сакрэт папулярнасці «Жигулевского» ў многіх пакаленняў. Рэтра-піва «Жигулевское Янтарное» зварана на аснове рэцэптуры 1962 года. Гэта класічнае светлае піва бурштынавага колеру з насычаным смакам і лёгкай гарчынкай у посмаку, кякое абуджае ўсе прыемныя ўспаміны пра настальгічную эпоху. Асаблівай увагі заслугоўвае ўпакоўка, якая аднаўляедух эпохі 1960-х гадоў. Этыкетка выкананая ў арыгінальнай пін-ап манеры. Кожнага аматара «Жигулевского» сустракае абаяльная буфетчыца Зіна з куфлем свежага пеннага напою. «Рэтра-платформа вельмі папулярная ў спажыўцоў. Насычаны традыцыйны смак піва і настальгічны яркі вобраз эпохі — тое, што вылучае«Жигулевское Янтарное» ад ААТ «Піўзавод Аліварыя», — кажа генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.

Характарыстыкі прадукту:

• Шчыльнасць: 11 %

• Алкаголь: не менш за 4,8% .

Выпускаецца ў шкляных бутэльках 0,5 л і ПЭТ-бутэльках 1,5 л.