Меню

"Жаночы дзень" у фан-зоне "Аліварыя": футбалісты БАТЭ аб'ядналі заўзятараў з іх другімі палавінкамі

У сераду, 22 чэрвеня, у фан-зоне ЕЎРА-2016 "Аліварыя" запрасіла ўсіх футбольных заўзятараў падзяліць залатыя моманты чэмпіянату Еўропы разам са сваімі другімі палавінкамі. У парку Перамогі гульцы БАТЭ разам са спартовым каментатарам Арташэсам Антанянам правялі майстар-клас па футбольным ўзаемаразуменні для жонак і сябровак фанатаў. Простай і зразумелай мовай яны патлумачылі на прыкладзе ЕЎРА, што адбываецца на полі падчас матчаў і, самае галоўнае, што адбываецца ў гэтыя дні ў сэрцы сапраўднага знаўцы гульні нумар адзін.

“Аліварыя» і БАТЭ — найлепшыя ў сваёй справе, гонар Беларусі. Мы рэгулярна праводзім сумесныя мерапрыемствы, накіраваныя на аднаўленне гістарычнай спадчыны, ахову навакольнага асяроддзя. У найлепшага і лідзіруючага піўнога брэнда шмат аматараў , і разам мы можам лепш данесці важныя ідэі, — распавядае Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўных камунікацыях “Аліварыі“. — Цяпер мы сумеснымі намаганнямі імкнемся паказаць, што ЕЎРА-2016 аб'ядноўвае, а адбываецца гэта ў нашай фан-зоне. Мы не проста тлумачым футбольныя правілы тым, хто не вельмі разбіраецца. Мы кажам: давайце падзелім залатыя моманты ЕЎРА з самымі важнымі для нас людзьмі!”. 

Што такое офсайд? Хто такі глорыхантэр? Хто з'яўляецца фаварытам ЕЎРА-2016? Эксперты, якія лепш за іншых разбіраюцца ў футболе, — самі футбалісты — патлумачылі госцям фан-зоны самыя складаныя тэрміны простай мовай. Падтрымаў іх каментатар Арташэс Антанян, які правяраў веды дзяўчын.  Падчас майстар-класа ўсе госці актыўна адказвалі на самыя цікавыя футбольныя пытанні. А найбольш дасведчаная ў футболе наведвальніца фан-зоны “Аліварыя” атрымала спецыяльны прыз ад каманды БАТЭ. 

“Нашы заўзятары для нас — велізарная матывацыя. Таму мы заўжды рады сустракацца. Але самая галоўная падтрымка, вядома ж, сям'я, блізкія. І тут вельмі важна, каб цябе, твае інтарэсы, захапленні разумелі. Вельмі добра, што ў Мінску з'явілася такое месца , дзе можна заўзець па-еўрапейску — вялікай кампаніяй, з сябрамі, са сваімі каханымі, — кажа гулец БАТЭ Максім Валадзько. — Сёння ў фан-зоне “Аліварыі” мы хацелі крыху пашырыць межы і захапіць футболам другія палавінкі заўзятараў. Па меншай меры, паспрабаваць патлумачыць, за што гэту гульню варта любіць. Навошта сумаваць у гэты месяц трансляцый, калі можна разам атрымаць задавальненне ад часу, праведзенага разам, і добрага футбола, напрыклад, тут, у фан-зоне”.    

У фан-зону футбалісты прыйшлі са сваімі сем'ямі. Паўабаронца Дзмітрый Ліхтаровіч быў з жонкай. Але не толькі футбалісты вырашылі прыйсці на майстар-клас у поўным складзе. Па выніках апытання, якое прайшло ў гэты дзень у фан-зоне “Аліварыя”, кожны пяты наведвальнік быў з жонкай ці сяброўкай. 

Падтрымала футаблістаў у фан-зоне і другая вицэ-міс Беларусь Анастасія Сарока. Яна распавяла, што заўжды заўзее за БАТЭ, і адказала на пару каверзных футбольных пытанняў. 

Пасля майстар-класа па футбольным узаемаразуменні ўсе госці маглі паглядзець чарговы матч у вялікай кампаніі — разам з футбалістамі БАТЭ і віцэ-міс Беларусь, якія засталіся ў фан-зоне “Аліварыя” глядзець трансляцыю на вялікім экране.