Меню

ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group выпускае моцнае светлае піва «Арсенал»

«Арсенал» - гэта светлае моцнае піва з павышаным утрыманнем алкаголю, які ўтвараецца ў напоі натуральным шляхам у працэсе закісання.

Характэрнай асаблівасцю піва «Арсенал» з'яўляецца адценне салодкасці ў прысмаку, які хутка насычаецца хмелевай горыччу. Таму некалькі большая, чым у звычайным піве, моц напою практычна не адчуваецца. Алкаголь: 6,5%. Моц піва «Арсенал» (6,5%) дасягаецца за кошт павелічэння пры варцы масавай долі сухіх рэчываў — соладу і хмелю да 15%, якія і надаюць гушчыню суслу, тым самым забяспечваючы большую колькасць алкаголю ў выніку браджэння. На этыкетцы «Арсенала» асаблівае месца займае шчыт як знак перамогі, славы і мужчынскага гонару. «Платформа моцнага піва зарах набірае папулярнасць у беларускіх спажыўцоў, і нам прыемна прэзентаваць усім аматарам моцнага піва нашу навінку ад ААТ «Піўзавод Аліварыя». «Арсенал» — сапраўднае, якаснае моцнае піва, зваранае сумленна», — кажа кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group Людміла Стручэўская.

Характарыстыкі піва «Арсенал»

Пачатковая шчыльнасць: 15%

Алкаголь: 6,5%

Колер: бурштынавы 

Выпускаецца ў шкляных бутэльках 0,5 л і ПЭТ — 1,2 л.