Меню

У Беларусі з’явяцца два новыя гатункі прэміяльнага піва Grimbergen

У лінейцы знакамітага брэнда Grimbergen у Беларусі з'явіліся два новыя гатункі: Grimbergen Double-Ambréе і Grimbergen Blanchе. Жыхары Беларусі працягнуць знаёміцца з найлепшымі традыцыямі і практыкамі сусветнага броварства: з красавіка навінкі будуць дасяжныя не толькі ў барах, кавярнях і рэстаранах, але і на паліцах крамаў па ўсёй краіне.

Grimbergen Double-Ambrée – цёмны абацкі эль з салодка-горкім смакам. У водары чуваць яркія ноты карамелі і сухафруктаў. Свой назоў гэты гатунак піва атрымаў ад асаблівага працэсу вытворчасці – двайной ферментацыі, а таксама дзякуючы свайму насычанаму бурштынаваму колеру.

Grimbergen Blanche - светлае пшанічнае піва з густой пенай і асвяжальным водарам жоўтай садавіны, цытрусаў, гваздзікі, каляндры і бергамота, якія надаюць напою выкшталцоную вытанчанасць, робячы яго па-сапраўднаму асаблівым.

«У апошнія некалькі гадоў мы назіраем рост цікавасці аматараў піва да спецыяльных гатункаў. Сапраўдныя знаўцы гэтага напою гатовыя каштаваць і адкрываць для сябе новыя смакі. Калі раней знакаміты Grimbergen ў Беларусі можна было знайсці, у асноўным, у рэстаранна-барным сектары, то цяпер піва будзе дасяжнае яшчэ і ў раздробных крамах краіны ў шкляной бутэльцы аб'ёмам 0,33 л. Упэўнена, што сапраўдныя аматары піва высока ацэняць два новых смакі – Grimbergen Double-Ambréе і Grimbergen Blanchе» - адзначае брэнд-менеджар Grimbergen у Беларусі Валерыя Руднік.

Цяпер піва Grimbergen у Беларусі будзе прадстаўлена трыма гатункамі: Grimbergen Blonde (Грымберген блонд), Grimbergen Double-Ambrée (Грымберген Дабл-Амбрэ) і Grimbergen Blanche (Грымберген Бланш).

Піва Grimbergen вырабляецца з 1128 года паводле старадаўніх рэцэптаў манахаў дзеючага Абацтва Грымберген. Дзякуючы свайму непаўторнаму смаку і выключнай якасці гэтае піва набыло вялікую папулярнасць ва ўсім свеце, у тым ліку і ў нашай краіне. Птушка фенікс на этыкетцы і фірмовых куфлях Grimbergen у спалучэнні з дэвізам « Ardet nec consumitur» («Спалены, але не знішчаны») сімвалізуе неаднаразовае адраджэнне абацтва з попелу пасля шматлікіх пажараў.

#Grimbergen #Грымберген

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Наталля Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]