Меню

S&R’s Garage запускае новую безалкагольнага лінейку фруктовага піва Garage Crafty Zero Drink

Лідэр* фруктовага сегмента піва Беларусі S&R’s Garage запусціў лінейку безалкагольных напояў. Зараз навінкі прадстаўлены двума смакамі – лайма і грэйпфрута.

Garage Grapefruit Crafty Zero Drink з яркім смакам і водарам грэйпфрута збалансавана спалучае ў сабе кіслінку і саладосць.

Garage Lime Crafty Zero Drink з характэрнымі ноткамі лайма адрозніваецца прыемным салодкім густам і лёгкасцю.

S&R’s Garage заўсёды прытрымліваецца трэндаў, у тым ліку трэнду на здаровы лад жыцця. Аснову новых прадуктаў складаюць натуральныя інгрэдыенты, таму напоі Garage Crafty Zero Drink стануць выдатнай альтэрнатывай газаваным ліманадам, – адзначаюць у кампаніі «Аліварыя» (частка Carlsberg Group), якая эксклюзіўна прадстаўляе брэнд S&R's Garage у Беларусі.

Навінкі ўжо паступілі ў продаж аб'ёмам 0,45 літра. У хуткім часе лінейка будзе пашырана новымі смакамі.

 

*Па дадзеных NielsenIQ, за перыяд з 01.01.2023 па 31.12.2023 брэнд S&R's Garage вытворцы Carlsberg Group у сегменце «Папярэдне змешаныя, гатовыя да ўжывання алкагольныя напоі, прыгатаваныя на аснове піва» катэгорыі «Піва» знаходзіцца на першым месцы ў натуральным выразе за азначаны перыяд.