Меню

Пшанічнае і светлае: «Аліварыя» пашырыла лінейку безалкагольнага піва

Лінейка безалкагольнага піва ад «Аліварыі» папоўнілася адразу дзвума навінкамі: «Аліварыя Светлае Безалкагольнае» і «Аліварыя Пшанічнае Безалкагольнае».

«Аліварыя Безалкагольнае Светлае» мае традыцыйны смак і водар светлага піва. Выкарыстанне спецыяльных безалкагольных дрожджаў дазваляе вырабляць безалкагольнае піва па традыцыйнай піўной тэхналогіі (са стадыяй закісання), але без алкаголю. Дзякуючы гэтаму «Аліварыя Безалкагольнае Светлае» захоўвае характэрны піўны смак і лёгкую хмелевую гарчынку.

«Аліварыя Пшанічнае Безалкагольнае» – піўны напой з мяккім пшанічным густам, які валодае далікатнай пышнай пенай і прыемным водарам з цытрусавымі ноткамі.

– Кампанія «Аліварыя» сочыць за перавагамі сваіх спажыўцоў. У 2023 годзе аб'ём рынку безалкагольнага піва ў Беларусі вырас на 20 працэнтаў. Таму мы вырашылі абнавіць нашу безалкагольную лінейку, каб у прыхільнікаў гэтай катэгорыі піва з'явіўся значна большы выбар, – адзначаюць у кампаніі «Аліварыя».

Навінкі «Аліварыя Светлае Безалкагольнае» і «Аліварыя Пшанічнае Безалкагольнае» ужо паступілі ў продаж у фармаце жэсцяных банак аб'ёмам 0,45 літра, а «Аліварыя Светлае»  яшчэ і ў бутэльцы з такім жа аб'ёмам. У лінейку безалкагольнага піва «Аліварыя» таксама ўваходзіць «Аліварыя Безалкагольнае Лімон».