Меню

Новая катэгорыя напояў Hard Drinks * пад брэндам Seth & Riley's GARAGE цяпер і ў Беларусі

ААТ «Піўзавод Аліварыя», частка Carlsberg Group, запусціў у Беларусі новую катэгорыю напояў Hard Drinks пад брэндам Seth & Riley's GARAGE, якая будзе прадавацца па ўсёй краіне.

У Беларусь напой прыехаў пасля рэкордных продажаў ў Даніі, Фінляндыі, Латвіі, Эстоніі, Расіі і іншых краінах, дзе лінейка Seth&Riley’s GARAGE набыла шырокую папулярнасць.

Цікава, што катэгорыя Hard Drinks нарадзілася на поўдні Амерыкі, дзе лета доўжыцца амаль круглы год. Менавіта там узнікла традыцыя гатаваць хатнія фруктовыя асвяжаючыя напоі і піць іх з лёдам. Пазней іх сталі рабіць слабаалкагольнымі, так і з'явіўся Hard Drink — напой са смакам лімона з невялікім утрыманнем алкаголю, які лёгка п'ецца і ідэальна падыходзіць для хатніх вечарын, пікнікоў і проста вялікіх кампаній. Напой п'ецца са спецыяльнай ёмістасці — джар (спалучэнне слоіка і піўнога келіху), з лёдам — і гатуецца па спецыяльнай тэхналогіі.

«Мы рады прадставіць спажыўцам інавацыйную лінейку напояў у катэгорыі Hard Drinks пад брэндам Seth&Riley’s Garage. На беларускім рынку падобных аналагаў няма. Асаблівы лімонны смака Seth&Riley’s Garage адрозніваецца ад слабаалкагольных кактэйляў натуральнасцю і не падобны на класічныя напоі натуральнага браджэння, ттакія як піва і віно», — распавядае Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group.

Seth&Riley’s GARAGE прадстаўлены двума гатункамі: hard lemon drink са смакам лімона і hard lemon tea drink са смакам лімоннай гарбаты. Абодва гатункі маюць мацунак 4,6 % аб., п'юцца прыемна і лёгка, насычаныя прыемнай лімоннай кіслінкай.

Лаканічны «hand made» дызайн бутэлькі і этыкеткі распрацаваны вядучым брытанскім агенцтвам Seymourpowell. На адваротным баку франтальнай этыкеткі ёсць забаўная цытата — адзін з інструментаў невербальнага дыялогу паміж брэндам і спажыўцом. Seth&Riley’s GARAGE у шкляной бутэльцы 0,44 л ужо з'явіўся на паліцах у крамах па ўсёй краіне.

* слабаалкагольны напой