Меню

Інфармацыя аб выплаце дывідэндаў па акцыях за 2023 год

Адкрытае акцыянернае таварыства "Піваварная кампанія Аліварыя", якое знаходзіцца па адрасе: 220002 г. Мінск, вул. Кісялёва, дом. 30, паведамляе аб выплаце дывідэндаў па акцыях.

1. Дата прыняцця рашэння чарговага гадавога агульнага сходу акцыянераў, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца выплата дывідэндаў па акцыях - 29.03.2024 года.
2. Дывідэнды на простую (звычайную) акцыю па выніках працы за 2023 год не налічваць і не выплачваць.
3. Налічыць і выплаціць дывідэнды на адну прывілеяваную акцыю ў памеры 1 (адна) капейка.
4. Тэрмін выплаты дывідэндаў па прывілеяваных акцыях - не пазней за 01 мая 2024 года.
5. Парадак выплаты дывідэндаў па прывілеяваных акцыях: шляхам пералічэння на рахунак акцыянера.