Меню

На сакрэтнай прэ-паці A-Fest мінчукоў пачаставалі хот-догамі з мазгамі цялятаў

7 жніўня на вуліцах Мінска прайшла эксклюзіўная прэ-паці шматтысячнага A-Fest. Вечарына была ў поп-ап фармаце і за адзін вечар адбылася адразу ў 3 лакацыях горада. Адрасы, дзе прайшла вечарына, арганізатары раскрылі толькі падчас пачатку, дакладна ў 18:00. Няглядзячы на гэта, за тры гадзіны прэ-паці наведала больш за 2 сотні гасцей. Знайсці яе можна было па чырвоным фудтраку Акадэміі фудхантэраў A-Fest.

У 2016 годзе Аліварыя правяла ў Лошыцкім парку першы A-Fest і прывезла з ім у Беларусь традыцыі еўрапейскага адпачынку: ад хэдлайнераў з Брытаніі, Францыі і Латвіі да вялізарнага фудкорта з вулічнай ежай.

Зараз у Беларусі  стрыт-фуд стаў такім жа папулярным, як і ў іншых еўрапейскіх краінах. Таму “Аліварыя” разам з Акадэміяй фудхантэраў A-Fest вырашылі пазнаёміць беларусаў з культурай стрыт-фуда, вулічных тусовак і правяла эксклюзіўную прэ-паці фэсту.

Лакацыі, у якіх прайшла вечарына трымалі ў сакрэце ад самага пачатку. Дакладна ў 18:00 галоўны фудхантэр краіны Koko.by агучыў іх ў сваім Instargam. Пасля гэтага ў першым пункце каля лаундж-бара Маці Стыфлера на тусовачнай Зыбіцкай усяго за 10 хвілін утварылася чарга з сотняў гасцей. Пасля гэтага прэ-паці з’явілася каля арт-прасторы ОК16 і гастрабара Beef and Beer.

У кожнай “сакрэтнай” лакацыі стрыт-кухары і 3 студэнты Акадэміі фудхантэраў A-fest частавалі ўсіх гасцей хот-догамі і півам “Аліварыя”.  Гастранамічным хітом вечару сталі не класічныя сасіскі, а асаблівыя, прыгатаваныя з мазгоў цялятаў. Падчас дэгустацыі гэтага экзатычнага стрыт-фуда госці спрабавалі свае сілы ў фудхантынгу і рабілі агляды на ежу ў сваіх сацыяльных сетках. Знайсці посты мінчукоў можна па хэштэгу #афэст2018.

              Фудкорт на фэсце займае такое ж важнае месца, як і музыка і іншыя забавы. Для A-Fest 2018 мы яго ўдасканалілі. Напрыклад, глядзець выступленні артыстаў можна будзе не толькі са сцэны, але і з 3-мятровага экрана, які размесціцца побач з рэстаранамі. Акрамя гэтага, мы ужо пачалі знаёміць беларусаў з меню фэсту праз Акадэмію фудхантэраў A-Fest, расказвае Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі “Аліварыя” і арганізатар A-Fest.   Студэнты ужо зрабілі агляды на стрыт-сэты ўдзельнікаў Food-A-Festa, якія з’явяцца і на самім фэсце. А госці нашай прэ-паці змаглі першымі “затэсціць” незвычайны фудкорт еўрапейскага фэсту піва і ежы A-Fest.

Падчас вечарыны цягам 3 гадзін госці будуць танчыць пад хіты хэдлайнераў фэсту: Сафі Эліз Бэкстар, француза Яна Дэсталь  (ex-Modjo) і беларускага рок-гурту «Без Билета».

Пачуць выступленні гэтых артыстаў ужывую і нацешыцца еўрапейскім узроўнем адпачынку мінчукі і госці сталіцы змогуць ужо 11 жніўня ў Лошыцкім парку на A-Fest. Уваход вольны, а дзеці да 18 гадоў змогуць прайсці толькі разам з бацькамі.

***

Афіцыйны інфармацыйны партнёр — Радыё Unistar 99,5

Генеральны медыяпартнёр — Onliner.by

Інфармацыйны партнёр — «Комсомольская правда» в Белорусии

Генеральны інфармацыйны партнёр — Сталічнае тэлебачанне

Медыяпартнёр — Relax.by

 

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным отношениям

Наталья Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]