Меню

«Аліварыя» зладзіла футбольны батл для папулярных беларусак

У суботу, 23 чэрвеня, у фан-бар, што ў парку Перамогі, чарговую футбольную гульню можна было абмеркаваць пад куфаль піва не толькі з заўзятарамі, але і, напрыклад, з інтэрнэт-мадэллю, колькасць падпісчыкаў якой 560 тысяч, альбо з вядучай канала «Беларусь-5», ці з ўдзельніцай праекта «Хачу ў Віа Гру». Такую нетыповую для фанацкага кам’юніці аўдыторыю сабралі на футбольны паб-квіз «Аліварыі», каб высветліць, хто ведае футбол лепш: прыгажуні або разумнікі.

Футбольны паб-квіз працягнуў сезон вечарын, адкрытых гэтым летам «Аліварыяй» у фан-бары парка Перамогі. Згуляць у інтэлектуальны футбол ад «МазгаБойні» запрасілі тых, каго звычайна пытанні пра мундыяль ці гандыкап лёгка ставяць у тупік — папулярных мадэляў, спявачак, тэлевядучых і блогераў. Дзяўчаты шчыра прызналіся, што самім ім справіцца будзе складана, і таму загадзя паклікалі ў свае каманды мінскіх заўзятараў. Усяго за суткі на сайт мерапрыемства прыйшлі сотні заявак ад знаўцаў самай папулярнай у свеце гульні з жаданнем дапамагчы прыгажуням у гэты раз не толькі сабраць лайкі, але і ачкі ў футбольным паб-квізе. У каманды да зорных капітанаў трапілі толькі тыя, хто змог правільна адказаць на ўсе мудрагелістыя пытанні віктарыны падчас рэгістрацыі. Галоўным арбітрам матчу па тэарэтычным футболе выступіла адна з самых вядомых instagram-мадэляў Беларусі Каця Коба. Яшчэ да пачатку гульні дзяўчына паведаміла, што не адмовілася б і сама заняць месца за гульнёвым столікам у фан-бары і праверыць сваю інтуіцыю.

Гэта лета дакладна войдзе ў гісторыю пад знакам футбола. Традыцыйна лічыцца, што футбол — гэта мужчынская гульня. Але мы гатовыя руйнаваць стэрэатыпы і дапамагчы дзяўчатам далучыцца да галоўнай спартыўнай падзеі лета і зацікавіцца футболам. Мы ўпэўненыя, што гэта падорыць заўзятараў яшчэ больш цудоўных эмоцый. Добрай справе, вядома, дапаможа і галоўны футбольны напой, які ўжо столькі гадоў аб’ядноўвае людзей падчас важных гульняў і чэмпіянатаў,распавядае мэнэджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя» Вольга Каўрыгіна.

За паўтары гадзіны гульні ўдзельнікі знайшлі адказы на паўсотні пытанняў пра футбол, футбалістаў і любімы фанацкі напой — піва. Са слоў мужчынскага складу каманд, для перамогі адных толькі спартыўных ведаў аказалася недастаткова, а таму жаночая інтуіцыя прынесла камандам вялікую колькасць выйгрышных ачкоў. Напрыклад, толькі дзяўчаты маглі здагадацца, што жонка легендарнага Пеле прымушала яго кінуць шоў-бізнэс і займацца толькі футболам, проста таму што «на полі ён меў справу выключна з мужчынамі».

Далучыцца да вечарын «Аліварыі» і атрымаць сваю порцыю футбольнай весялосці можна штодня з 10 да 24 гадзін у фан-бары парка Перамогі. Дарэчы, ужо ў гэты чацвер 28 чэрвеня а 19:00 тут зладзяць вечар футбольнага гумару папулярныя беларускія комікі. Прыходзіць на Stand-up party можна смела вялікай кампаніяй, захапіўшы нават тых, хто ў футболе разбіраецца вельмі адносна - абяцаюць, што весела будзе ўсім. Уваход па-ранейшаму вольны.