Меню

ААТ «Піўзавод Аліварыя» паведамляе аб правядзенні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў

Сход адбудзецца 25 лістапада 2016 года а 15 гадзіне ў памяшканні выставачнай залы ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30. Форма правядзення Агульнага сходу акцыянераў - вочная. Галасаванне па пытаннях парадку дня на пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.

Парадак дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў:

1) Выплата дывідэндаў па акцыях па выніках дзевяці месяцаў 2016 года.

2) Прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

3) Адабрэнне здзелкі, ў здзяйсненні якой маецца зацікаўленасць афіляваных асобаў.

Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя» 25 лістапада 2016 года, складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ "Піўзавод Аліварыя" па стане на 10 лістапада 2016 года.

З матэрыяламі па пытаннях парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 18 лістапада 2016 г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычнай службе ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 306, з 9.00 да 18.00 (тэл. для даведак 239-58-21), а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення.

Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піўзавод Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 25 лістапада 2016 гады з 14-00 да 14-50 у выставачнай зале ААТ «Піўзавод Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30.

Рэгістрацыя праводзіцца пры прад'яўленні дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы на ўдзел у сходзе (даверанасць) і / або пашпарты.

Наглядальны Савет ААТ «Піўзавод Аліварыя»