Меню

A-Fest адкрывае Акадэмію фудхантэраў, Koko.by — «рэктар»

20 ліпеня ў Мінску адкрываецца Акадэмія фудхантэраў. Вядомыя блогеры, фатографы і кухмістры навучаць мінчукоў прафесіі “паляўнічага на ежу”.

“Студэнты” будуць задарма абедаць у рэстаранах Мінска. Практычныя заняткі пройдуць у фудтраку. “Рэктарам” прызначаны - Koko.by — галоўны фудхантэр краіны, на чый Instagram падпісаныя амаль 200 тысяч чалавек.

Выпускны іспыт пройдзе на фэсце піва і ежы A-Fest, які некалькі год запар лічыцца галоўным бязплатным опэн-эйрам сталіцы.

Любое захапленне можа стаць паўнавартаснай працай. Паводле апошніх дадзеных, агульны заробак усіх 17 тысяч блогераў рунэту за мінулы год склаў амаль 160 мільёнаў даляраў. Фудхантэр — адна з самых запатрабаваных прафесій у інтэрнэце. Гэты чалавек займаецца адразу некалькімі справамі — працуе блогерам, фатографам і гастракрытыкам.

Ён наведвае рэстараны альбо спрабуе вулічную ежу, ацэньвае працу персаналу і канцэпцыю ўстановы, а пасля выказвае асабістае меркаванне ў сацыяльных сетках і зарабляе праз гэта грошы, калі яго посты чытаюць карыстальнікі сацсетак.

Кожны пост самага папулярнага фудхантэра Мінска — Koko.by, які ўзначаліў акадэмію, чытае па 50-100 тысяч чалавек.

У Акадэмію фудхантэраў A-Fest залічаць 10 “студэнтаў”. Праходзіць сумоўя для паступлення не давядзецца — трапіць у Акадэмію можна проста праз Instagram.

Ахвотны стаць “паляўнічым на ежу” павінен зрабіць пост з аглядам на сваю любімую страву і адзначыць профілі @koko.by і @alivariabelarus.

Пэўных патрабаванняў да стравы для агляду арганізатары не маюць — гэта можа быць і вячэра ў рэстаране, і сэндвіч, прыгатаваны на сняданак.

Заявы будуць шукаць праз хэштэг #афэст2018, які трэба пазначыць у посце з аглядам. Уступныя працы прымаюць з 20 па 23 ліпеня.

Мінулы A-Fest мінчукі запомнілі дзякуючы разнастайнасці рэстаранаў на фудкорце. Сёлета мы яго ўдасканалім і зробім акцэнт на вулічнай ежы, каментуе Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі “Аліварыя”  і арганізатар A-Fest. — Каб кожны наведвальнік застаўся задаволены півам і ежай, мы пачнем расказваць пра фудкорт яшчэ да 11 жніўня.

Для гэтага мы і стварылі Акадэмію фудхантэраў, дзе 10 “студэнтаў” на чале з Koko.by будуць спрабаваць стравы ад устаноў, якія стануць удзельнікамі  A-Fest.

10 дзен студэнты будуць задарма наведваць кафэ і рэстараны Мінска па персанальным бэйджы Акадэміі фудхантэраў, а пасля расказваць пра гэта ў сваіх сацсетках.

Акрамя гэтага, яны пройдуць курс сталовага этыкету, прыгатуюць стрыт-фут разам з кухарамі з Еўропы і навучацца спалучаць вулічную ежу з півам “Аліварыя”.

Настаўнікі-блогеры правядуць для “студэнтаў” курсы з лайвхакамі для прасоўвання Instagram пра ежу, семінары па фудфота і практычныя заняткі, дзе навучаць правільна спрабаваць стравы і рабіць на іх агляды для сацыяльных сетак. 

Акадэмія стане 3-тыднёвым рэаліці-шоу — на кожным этапе навучання “студэнты” будуць выбываць. Вырашаць, хто дойдзе да фіналу, мінчукі змогуць на сайце Koko.by. Тут будуць змешчаныя працы ўдзельнікаў, а чытачы прагаласуюць і вызначаць 3 пераможцаў.

Выпускны Акадэміі пройдзе гучна - 11 жніўня ў Лошыцкім парку на A-Fest.

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным отношениям

Наталья Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]