Меню

5 папулярных блогераў падзяліліся сакрэтамі паспяховых постаў на першым занятку Акадэміі фудхантэраў A-Fest

Паспрабаваць 6 страў — ад шаўрмы са свінінай да мафіна з арэхамі — у спалучэнні з рознымі гатункамі піва, пазнаць усё пра сакрэтную навуку зіталогію і пагутарыць з 5 топ-блогерамі пра тое, як сабраць тысячы лайкаў і чым хайпануць у сетцы. У музеі “Аліварыя” прайшоў першы занятак Акадэміі фудхантэраў A-Fest.

Сёння новаспечаныя студэнты першай Акадэміі фудхантэраў A-Fest прыбылі ў музей “Аліварыя” разам з вядомымі беларускімі блогерамі і “рэктарам” Акадэміі — Koko.by. Падчас знаёмства высветлілася, што стаць фудхантэрам жадаюць беларусы абсалютна розных прафесій — былі праграмісты, пранкеры, і нават сатруднік міністэрства фінансаў.

Замест нудных лекцый і канспектаў, студэнты практыкаваліся ў асваенні зіталогіі  — навукі пра піва і асаблівасці яго выбару.

Апроч традыцыйных закусак пачынаючым фудхантэрам прапанавалі затэсціць з півам сінія і фіялетавыя бургеры, палачкі з гародніны пад сметанковым дыпам і іншыя незвычайныя стравы. У выніку дэгустацыі студэнты склалі ўласную піўную мапу, адзнаку якой даваў Koko.by.

      — Вулічная ежа застаецца вельмі важным складнікам A-Fest. Сёння мы раскрыем смак першых стрытфуд-сэтаў у спалучэнні з нашым півам для тых, каму пашчасціла стаць першымі слухачамі Акадэміі фудхантэраў — расказвае Вольга Каўрыгіна, мэнэджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі “Аліварыя”. — Студэнты змогуць не толькі спрабаваць, але і паляпшаць свае навыкі ў напісанні аглядаў і стварэнні фуд-фотаздымкаў, тым самым расказваючы пра тыя стравы і напоі, якія абавязкова трэба паспрабаваць на галоўным бясплатным опэн-эйры лета.

    Прасоўванне асабістага брэнда — важны складнік у навучанні прафесіі “паляўнічага на ежу”. Пасля кожнай дэгустацыйнай часткі студэнты Акадэміі гутарылі з топ-5 блогерамі, якія распавядалі пра свае самые паспяховыя праекты і посты ў сацыяльных сетках. Футблогер Аляксандра Віторская расказала як зрабіць так, каб твой агляд пабачалі тысячы, а эксперт па асабістым брэндынгу Наталля Берташ распавяла, што рабіць, каб давер да цябе вымяраўся не толькі лайкамі.

          Пасля першага практычнага занятку студэнты адправіліся выконваць заданні — рабіць агляды на стрыт-сэты Food-A-Festa, які пачаўся ў 20 кавярнях і рэстаранах сталіцы ў гэты панядзелак.

Глалоўны выпускны іспыт чакае фудхантэраў на пляцоўцы A-Fest, які пройдзе 11 жніўня ў Лошыцкім парку, дзе яны апынуцца сам-насам з разнастайнасцю страў і напояў.

***

Афіцыйны інфармацыйны партнёр — Радыё Unistar 99,5

Генеральны медыяпартнёр — Onliner.by

Інфармацыйны партнёр — «Комсомольская правда» в Белорусии

Генеральны інфармацыйны партнёр — Сталічнае тэлебачанне

Медыяпартнёр — Relax.by

 

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным отношениям

Наталья Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]