Меню

Carlsberg у новым фармаце

У Беларусі з’явіўся Carlsberg у новым фармаце: брэнд прадставіў новую бутэльку і абнавіў абрыс лагатыпу. Пры распрацоўцы айдэнтыкі выкарыстоўвалі «зялёныя» інавацыі, удасканаліўшы, мабыць, лепшае піва ў свеце.

Першае, што можна адзначыць – гэта змена лагатыпа. Яго наблізілі да арыгінальнага дызайну 1904 году – тады вядомы дацкі дызайнер Торвальд Біндэсболь распрацаваў знакаміты шрыфт і выкарыстаў у лагатыпе ліст хмеля.

Шкляная бутэлька набыла новую форму, на рыльцы выгравіраван подпіс заснавальніка кампаніі Якаба Хрысціяна Якабсэна. Цяпер свежы смак піва захоўваецца долей дзякуючы спецыяльнаму корку FRESH CAP, які паглынае кісларод з вольнай прасторы ў бутэльцы і перашкаджае акісленню напою.

Значна палепшаны падыход да ўпакоўкі: фарбы для этыкеткі, зробленыя з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энэргіі, распрацаваныя з адмысловых матэрыялаў, што дазваляе бяспечна перапрацаваць друкаваную ўпакоўку.

Немалаважная і падача напою, таму форма куфля для Carlsberg таксама была абноўлена. Спажывец зможа ў поўнай меры атрымаць асалоду ад напою дзякуючы унікальнай канфігурацыі куфля: завужанае рыльца захоўвае пену і водар, а келіхападобная форма спрыяе найбольш зручнаму наліву. Удасканалены і візуальны складнік: на куфлі з'явілася некалькі элементаў гравіроўкі – хмель і слоган на ножцы, а таксама гравіроўка лістка хмеля на дне куфля, якая дазваляе захаваць газы на больш працяглы перыяд.

Піва Carlsberg у абноўленым фармаце ўжо з'явілася ў продажы ў крамах па ўсёй Беларусі, а фірмовы келіх можна набыць у краме пры піваварні «Аліварыя» па адрасе пр. Машэрава, 19.