Генеральны дырэктар "Піваварная кампанія Аліварыя" з 1 ліпеня 2024 года.
Скончыла Расійскі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. А.І. Герцэна і Акадэмію паслядыпломнай адукацыі (Санкт-Пецярбург). Атрымала экзаменацыйны сертыфікат Вышэйшай школы эканомікі па праграме «стратэгічны менеджмент» (Санкт-Пецярбург).
У камандзе Carlsberg Group Наталля працавала з верасня 2004 па кастрычнік 2023 года. Займала кіруючыя пазіцыі ў сферы маркетынгу гандлёвых каналаў і камерцыйнай дзейнасці бровараў у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Наталля прадэманстравала моцныя лідэрскія кампетэнцыі, што ў выніку дазволіла павялічыць долю рынку і прыбытковасць гандлёвых каналаў. Яе стратэгічныя ініцыятывы і камерцыйная праніклівасць згулялі ключавую ролю ў забеспячэнні росту даходаў і аптымізацыі продажаў.
Намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйнай дзейнасці з кастрычніка 2021 года.
У 2003 годзе скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
У 2018 годзе прайшоў курс APICS CLTS (CERTIFIED IN LOGISTICS, TRANSPORTATION AND DISTRIBUTION)
Аляксандр пачаў кар'еру ў кампаніі «Аліварыя» ў лістападзе 2012 года ў якасці мэнэджэра па складской лагістыцы, у 2019 года аб'яднаў пад сваім кіраўніцтвам лагістыку і планаванне.
Кіраўнік юрыдычнага аддзела з кастрычніка 2022 года.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Таццяна мае досвед працы ў міжнародных кампаніях. Да прыходу ў "Аліварыю" займала пасаду начальніка юрыдычнага аддзела СТАА "Белвінгруп". Таксама працавала ў кампаніях «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», ЗТАА Кранаспан, Danone.
Намеснік генеральнага дырэктара па фінансах з красавіка 2025 года.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Далучылася да каманды «Аліварыі» ў 2017 годзе ў якасці фінансавага аналітыка. Са студзеня 2021 года ўзначаліла аддзел кіраўніцкага ўліку і кантролінгу кампаніі. Раней паспяхова развівалася ў сферы кіравання фінансамі ў міжнароднай кампаніі Danone.
Кіраўнік дэпартамента бяспекі са жніўня 2021 года.
Скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а таксама атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Аляксей далучыўся да каманды «Аліварыі» ў 2014 годзе на пасадзе мэнэджэра па эканамічнай бяспецы. У жніўні 2021 года ўзначаліў дэпартамент, дапоўніўшы сферу адказнаці пытаннямі фізічная бяспекі і кіравання крызіснымі сітуацыямі.
Кіраўнік дэпартамента карпаратыўных адносін з чэрвеня 2022 года.
Скончыла Мінскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы". Таксама атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім нацыянальным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці "Эканаміст-менеджэр".
Наталля далучылася да каманды дэпартамента карпаратыўных адносін "Аліварыі" ў 2013 годзе. Курыравала ўнутраныя камунікацыі кампаніі. А ў маі 2021 года змяніла сферу адказнасці ў рамках дэпартамента і ўзначаліла напрамак па знешніх камунікацыях.
Начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій са студзеня 2025 года.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Інтэлектуальныя прыборы, машыны і вытворчасці», а таксама Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».
Раней Аляксандр працаваў у кампаніі Polimaster UAB на пасадзе начальніка аддзела інфармацыйных тэхналогій, дзе займаўся распрацоўкай і рэалізацыяй IT-стратэгіі кампаніі.