«Аліварыя Simcoe-Citra IPA» – моцны IPA у амерыканскім стылі, у аснове якога сухое ахмяленне культавым дуэтам Simcoe і Citra.
Такое спалучэнне фарміруе насычаны водар саспелай трапічнай садавіны, цытрусавай цэдры і лёгкіх іглічных адценняў. У смаку – насычанасць, гарманічны баланс і доўгая, але мяккая гаркаватасць, якая стварае выразны гастранамічны профіль.
«Аліварыя Simcoe-Citra IPA» выдатна спалучаецца з барбекю, сырамі, стравамі азіяцкай кухні і дэсертамі.
Прадстаўлена ў фармаце шкляной бутэлькі аб'ёмам 0,44 літра.
Кампанія «Аліварыя» падтрымлівае прынцыпы адказнага спажывання.
![]()