Меню

«Аліварыя» выпусціла зімовыя навінкі са смакам вішні і карыцы

«Аліварыя» запусціла новыя сезонныя гатункі: «Аліварскі квас са смакам вішні і карыцы» і піва «Аліварыя Калядны Цуд з вішняй». Лімітаваная лінейка ўжо традыцыйна выходзіць у продаж з набліжэннем зімы.

Піва «Аліварыя Калядны Цуд з вішняй» мае багатую аснову з мяккімі карамельнымі і шакаладнымі адценнямі. А смак ягад падкрэслівае глыбіню цёмнага піва. Знешне напой мае чароўны рубінавы колер з бурштынавым адлівам і мяккую пену. Утрыманне алкаголю: 4,7%.

«Аліварскі квас са смакам вішні і карыцы» – гэта насычаны чорны квас, які прыгатаваны з цёмнага ячменнага і жытняга солада. Напой мае свежы фруктовы акцэнт з цёплымі нотамі карыцы.

Гастранамічныя спалучэнні: грыль-стэйк, нагетсы, мяса качкі ў кісла-салодкім соусе, а таксама дэсерты (напрыклад, кексы, фрукты).

У крамах піва шукайце ў банках 0,45 л, а квас – у ПЭТ-бутэльках 1,5 л.