Самая грандыёзная музычная падзея лета – першы GreenFest у Беларусі пры падтрымцы Tuborg з размахам прайшоў на аэродроме «Баравая». Меламаны ўбачылі выступленні любімых каманд, атрымалі незабыўныя ўражанні і адчулі яркія эмоцыі.
Першымі на фестывалі GreenFest з паўгадзінным сэтам выступілі ўдзельнікі гурта «Мутнаевока» (Беларусь) – даволі своеасаблівай з'явы ў альтэрнатыўнай музыцы. Увабраўшы ў сябе найбольш маляўнічыя дэталі панка, рока і папсы, гурт пацвердзіў свой непаўторны статус «бунтароў-рамантыкаў».
Услед за імі на сцэну падняўся малады метал/электроніка/хардкор гурт Main-de-Gloire (Беларусь), працягнулі раскачваць Баравую гукамі робат-рока, блюза і псіхадэлікі Elephants From Neptune з Эстоніі.
Пасля прыйшла чарга нашых суседзяў з Літвы Colours of Bubbles, якія прывезлі з сабой музыку індзі ды кантры. Наступнымі публіку на фестывалі зарадзілі беларускія ўдзельнікі – гурт Trubetskoy, які сыграў чысты рок-н-рол, заснаваны на гітарным гучанні, і хуліганы з "Дай Дорогу!", якія падзяліліся сваім арыгінальным панк-рокам з элементамі хіп-хопа. Працягнула музычны марафон каманда з Расіі – яркі прадстаўнік альтэрнатыўнага рока JACK ACTION.
А 19.30 надышла чарга хэдлайнераў: з гадзіннымі сэтамі выступілі расійскія рок-выканаўцы першага эшэлона – гурт Кіпелаў і каманда Lumen, якая чапляе слухачоў моцнай сацыяльнай лірыкай.
Пасля ўсіх наведвальнікаў GreenFesta чакала натхняючае і магутнае паўтарагадзіннае выступленне каліфарнійскіх рокераў Papa Roach, якія прэзентавалі кампазіцыі з новага альбома «F.E.A.R.» і сыгралі сусветныя хіты.
Апроч выступлення любімых каманд, усіх прыхільнікаў фестывалю чакалі выбухныя і яркія эмоцыі, фан і прыгоды. Смелыя і яркія людзі змаглі праявіць свае таленты ў 5-ці актывацыйных зонах, звязаных з лімітаванай серыяй піва Tuborg з нестандартнымі каляровымі крышкамі і банкамі.
PLAY TUBORG. SHARE TUBORG. SING TUBORG.
DANCE TUBORG. FEEL TUBORG.
Крышкі і банкі прадстаўлены ў 5-ці новых колерах, кожны з якіх звязаны з пэўным настроем. Tuborg распавядае пра розныя адчуванні, пра досвед, якім хочацца дзяліцца і перажываць зноў і зноў.
DANCE TUBORG. У гэтай фан-зоне можна было патрэніравацца ў неад'емнай частцы ўсіх рок-канцэртаў – слэме. Незвычайнасць новага танцавальнага стылю Tuborg Slam заключалася ў тым, што на ўдзельнікаў апраналі надзіманыя сферы.
SING TUBORG. Хто з музычных фанатў не спяваў у душы? На GreenFest можна было зайсці яшчэ далей і адчуць атмасферу фестывалю, не проста праспяваўшы ў ванным пакоі ў лейку для душа, а яшчэ і зрабіўшы фотаздымак – здымак, які спявае!
PLAY TUBORG. На GreenFest было ве-е-е-ельмі спякотна, таму Tuborg прапанаваў усім ахвотным асвяжыцца ў басейне з густой пенай.
Другая актывацыя ў зоне PLAY TUBORG дала ўсім меламанам магчымасць адчуць сябе сапраўднай камандай рокераў, згуляўшы ў знакамітую гульню Guitar Hero.
SHARE TUBORG. Расфарбаваць GreenFest і сябе можна было ў прамым сэнсе ў гэтай фанавай зоне, абсыпаўшыся фарбай холі ў 5-ці колерах Tuborg і зняўшы незабыўны відэаролік.
FEEL TUBORG. Для тых, хто любіць шалёныя ўчынкі і не баіцца экстрыму, Tuborg падрыхтаваў зону, дэвіз якой – “Don’t be a pussy”! Там удзельнікі атрымлівалі ад вядучага нечаканае вясёлае заданне!
У актывацыйнай зоне FEEL наведвальники магли стварыць свой новы стыль на фестывалі GreenFest: прафесіяналы стваралі адмысловы стыль сапраўдных аматараў музыкі!
І вядома ж, усе ахвотныя маглі сфатаграфавацца з сапраўднай рок-«казой» Tuborg, сканструяванай з піўных банак!
Наведаўшы зоны актывацый, госці атрымлівалі не только сувеніры і падарункі ад Tuborg, але і магчымасць выйграць білет на аўтограф-сесію з хэдлайнерам – амерыканскімі рокерамі Papa Roach. Усяго было разыграна 15 білетаў.
GreenFest – знакавая падзея ў свеце музыкі, якой больш за 10 гадоў, з гісторыяй выступленняў зорак сусветнай велічыні. У Беларусі сёлета праводзіцца ў першыню, арганізатарам з'яўляецца канцэртнае агенцтва «Атам Інтэртэймент».