Меню

Дзень Чапскага: мінчане атрымалі новую гарадскую традыцыю

У 155-ы дзень нараджэння знакамітага мінскага кіраўніка горада Караля Яна Чапскага ў беларускай сталіцы зарадзілася новая традыцыя - адзначаць Дзень Чапскага. Чаму Мінску патрэбны свой Дзень Святога Патрыка і як фігура Чапскага можа аб'яднаць актыўных гараджан і турыстаў, якія любяць Мінск?

Граф быў не толькі прадпрымальнікам, актыўным грамадскім дзеячам і ініцыятыўным чалавекам: ён быў яшчэ і піваварам, які па старадаўніх еўрапейскіх рэцэптах варыў у Мінску якаснае піва. На шчасце, да нашых дзён захаваўся бровар, на якім вырабляўся той самы напой, а брэнд “Аліварыя” стаў працягам найлепшых традыцый піваварэння. Піва на прадпрыемстве варыцца па тых запаветах, якія пакінуў нашчадкам Чапскі.

Унёсак знакамітага граданачальніка ў развіццё беларускага піваварэння проста абавязвае задумацца пра тое, каб заснаваць свята ў яго гонар. І свята гэтае павінна быць звязанае не толькі с самім Чапскім, але і напоем, які дагэтуль вырабляецца на яго бровары.

13 жніўня рэалізацыю гэтай ідэі абмеркавалі менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Піўзавод Аліварыя» Ала Мачалава, кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па турызме Рыгор Памяранцаў, экскурсавод і знаўца Мінска Віктар Корбут, а таксама знакамітыя журналісты і блогеры. Прадстаўнікі бровару “Аліварыя”, які арганізаваў юбілейныя мерапрыемствы сёлета, запрасілі ўсіх на нефармальную сустрэчу за келіхам піва ў... трамвай. Бо менавіта пры Чапскім у Мінску ўпершыню з'явілася конка і многія іншыя дасягненні гарадской цывізацыі.

“Чапскі — гэта персанаж, які аб'ядноўвае самых розных людзей, моцная, энергічная, цікавая фігура. Дзень Чапскага сёлета — упэўнены крок у накірунку таго, каб сфарміраваць новую традыцыю свята. МІнск сёння — вельмі жывы? дынамічны горад , які да гэтага гатовы. тут шмат ініцыятыў, цікавых людзей, і Мінску сапраўды ёсць чым ганарыцца”, адзначыла Ала Мачалава падчас “трамвайнай дыскусіі”.

Абмеркаванне Дня Чапскага не замыкалася толькі на запрошаных спікерах. Кожны ўдзельнік, журналіст, блогер, выказалі сваё меркаванне на гэты конт. Дарэчнасць і актуальнасць фігуры Чапскага як гарадскога сімвала ні ў кога не выклікала сумненняў:

“Чапскі сапраўды любімы персанаж усёй нашай рэдакацыі. Мяне прыцягвае ў ім захапленне інавацыямі. Важная якасць для той пары. Гэта і цяпер дарэчна”, — кажа Яся Каралевіч-Картэль, рэдактар часопіса пра Мінск Citydog.by. Магчымых фарматаў, стратэгій і тактык Дня Чапскага было прапанавана мноства, у цэлым парадавала адмова ад пражэкцёрства і імкненне зрабіць фармат рабочым:

“Патрэбны самыя простыя, не сказаць — прымітыўныя, хады. Яны працуюць!” — кажа Ганна Ядлоўская, суполка “Другой Минск”.

Дарэчы, “трамвай Чапскага” курсіраваў увесь святочны дзень – 15 жніўня па 10-м маршруце (пр. Незалежнасці — ДС “Возера”). У гэтым своеасаблівым музеі мінчанам і іншым пасажырам распавялі пра заслугі Чапскага і месцы, якія з ім звязаныя.

Бясплатна адкрыў свае дзверы для ўсіх цікаўных, якія дасягнулі 18 гадоў, адзіны ў Беларусі Музей піваварэння (вуліца Кісялёва, 30). Больш за 100 гадоў таму граф Чапскі арганізаваў тут перадавое на той момант прадпрыемства, якое паспяхова працуе і сёння. З 12:00 да 16:00 — вольнае наведванне выставачнай залы, з 16:00 да 20:00 — экскурсіі «Шлях Чапскага» раз у гадзіну па папярэднім запісе, які вядзецца праз онлайн-форму на сайце alivaria.by, а таксама па тэлефоне +375 29 500 17 55. Усе наведнікі атрымалі прыемныя сюрпрызы і змаглі прадэгусціраваць самы тытулаваны гатунак – «Аліварыя Залатое».

Таксама каля 10 мінскіх бараў далучыліся да святкавання Дня Чапскага, і іх наведнікі паднялі келіх піва ўпрыкуску з чапсамі ў гонар праслаўленага мэра.

У гэтым свяце злучылася пазнавальнае і забаўляльнае, энтузіязм мясцовага бізнэсу і падтрымка гарадскіх ініцыятыў. Ініцыятары Дня Чапскага лічуць, што Мінск, як любая сталіца, якая актыўна развіваецца, мае патрэбу ў яркіх падзеях, якія звязаны з гарадской гісторыяй і пры гэтым маюць актуальны забаўляльны фармат. Субота 15 жніўня, паводле задумы, павінна стаць першым Днём Чапскага і першым крокам на шляху да стварэння новай традыцыі.

“Сапраўды, Мінску не хапае такіх ініцыятыў, як Дзень Чапскага. Гістарычныя факты і міфалогія горада — гэта тое, што можа ствараць традыцыю. У Латвіі цяпер кажуць, што добра для рыжаніна — добра для турыста. Мы можам перафразаваць: што добра для мінчаніна – добра для турыста. Мы павінны зрабіць Дзень Чапскага перш за ўсё святам для сябе, тады і людзі з іншых краін прыедуць паглядзець”, — падагульніў на сустрэчы Рыгор Памяранцаў.