26 жніўня з 19.30 да 21.30 на веладарожцы каля Палаца Спорту прайшла акцыя «ЗА бяспечнае кіраванне. #нольаварый », арганізатарамі якой выступілі брэнд «Балтика 0» і Мінская ДАІ.
Удзел піўнога брэнда, які з'яўляецца бяссменным лідарам па продажах безалкагольнага піва ў нашай краіне, у падобнай акцыі невыпадковы. Брэнд уваходзіць у партфель міжнароднай arlsberg Group — чацвёрта піваварнай групы ў свеце, якая ў сваёй рабоце кіруецца прынцыпамі сацыячльнай адказнасці, у тым ліку, падтрымлівае канцэпцыю адказнага спажывання.
У гэты вечар доблесныя ахоўнікі парадку на дарогах не выпісвалі штрафаў і не пазбаўлялі правоў, а праводзілі тлумачальную гутарку і рабілі падарункі. Дапамагалі ім у гэтым брэнд-менеджар «Балтика 0» у Беларусі Ганна Глаз і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, 8-разовая чэмпіёнка свету, самая тытулаваная беларуская велагоншчыца Наталля Цылінская.
Веласіпедысты па-рознаму рэагавалі на ўзмах паласата жазла і просьбу спыніцца: нехта спрабаваў узгадаць, ці не ўнеслі змены ў ПДД, згодна з якімі нельга садзіцца на ровар без правоў кіроўцы, а хтосьці рабіў памятныя фота проста з месца падзей. Кіроўцы на роварах, не абсталяваных спецыяльнымі светлавымі прыладамі, атрымалі ў падарунак ад «Балтики 0» фары, каб стаць больш прыкметнымі ў цемры і пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарогах.
Аднак на гэтым сюрпрызы для аматараў вячэрніх велашпацыраў не скончыліся. Пасля непрацяглай гуатркі з супрацоўнікамі ДАІ пра недапушчэнне нецвярозага кіравання, а таксама важнасці абазначэння сябе святлоадбівальнымі элементамі ў вячэрні час сутак, знакамітая беларуская спартсменка Наталля Цылінская прапаноўвала прайсці паласу перашкод. Ці можна было ўпусціць магчымасць прайсці майстар-клас ад бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў? Больш за тое, Наталля ўручала ўдзельнікам акцыі бранзалет «ЗА бяспечны рух. #нольаварый», які свеціцца.
Верныя двухколавыя сябры проста на месцы праходзілі невялікі апгрэйд: на іх клеілі фірменныя наклейкі, якія былі своеасаблівым пропускам для ўдзелу ў фотаконкурсе (правіла ўдзелу), які стартаваў у сацыяльных сетках. Для таго каб пазмагацца за галоўны прыз, любы ахвотны, які ўзяў удзел у акцыі, павінен выкласці фота ровара з фірменнымі наклейкамі і святлоадбівальнымі бранзалетамі. Здымак павінен пацвярджаць, што ўладальнік «жалезнага каня» выступае за адказнае спажыванне бяспечнае кіраванне. Пры гэтым наяўнасць хэштэга #нульаварый — абавязковая ўмова. Галоўным прызам стане набор, які складаецца з светадыёдных агнёў на калёсы і ахоўнага шлема. Пераможца будзе пры дапамозе генератара выпадковых лічбаў 10 верасня. Так што можна быць упэўненым у тым, што шчаслівага ўладальніка галоўнага прыза ўбачаць і кіроўцы, і пешаходы.
Брэнд-менеджар «Балтика 0» Ганна Глаз кажа: «Мы рады, што акцыя «ЗА бяспечнае кіраванне. #нульаварый» выклікала такі інтарэс. На беларускім рынку «Балтика 0» ужо некалькі гадоў з'яўляецца нязменным лідарам па продажах безалкагольнага піва з паказчыкам 55%. Веласіпедысты з'яўляюцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі дарожнага руху і абавязаныя выконваць ПДР, а таксама быць адказнымі. Менавіта на гэта мы хацелі звярнуць увагу шырокай грамадскасці». Акцыя сабрала вялікую колькасць удзельнікаў і проста выпадковых мінакоў, якія спыняліся, глядзелі, слухалі і фатаграфаваліся з 8-міразовай чэмпіёнкай свету. Многія сыходзілі з поўнай упэўненасцю ў тым, што налета яны абавязкова папоўняць шэрагі веласіпедыстаў, якія прапагндуюць бяспечнае і адказнае кіраванне і, вядома, здаровы лад жыцця.