Меню

«Аліварыя» сумесна з Мінгарвыканкамам правяла сустрэчу ў Музеі піваварства ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны

У пятніцу, 25 верасня ў 14:30 у Музеі піваварства «Аліварыя» адбылася сустрэча, прысвечаная Дням Еўрапейскай індустрыяльнай спадчыны. Мерапрыемства праводзілася Мінгарвыканкамам сумесна з ААТ «Піўзавод«Аліварыя» па ініцыятыве Савета Еўропы.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'явіла тэмай 2015 года Індустрыяльную спадчыну. Гэта архітэктура і канструкцыі гістарычных прамысловых будынкаў, іх вытворчае абсталяванне, прыклады прадукцыі і вытворчыя тэхналогіі. Гісторыкі ацэньваюць будынак XIX стагоддзя, у якім сёння знаходзіцца дзеючая вытворчасць найстарэйшай беларускай піваварнай кампаніі «Аліварыя», як адно з унікальных сведчанняў індустрыяльнай гісторыі Беларусі.

Вольга Каўрыгіна, вядучы спецыяліст па карпаратыўных камунікацыях ААТ«Піўзавод Аліварыя»: «Гэты корпус — сэрца завода не толькі таму, што прадстаўляе сабой гісторыю і дух «Аліварыі», але і таму, што менавіта ў гэтай частцы пачынаецца вытворчасць піва. Апроч таго, у гэтым жа будынку знаходзіцца і Карпаратыўны Музей «Аліварыя» — адзіны музей піваварэння ў Беларусі. Глабальная мэта яго работы — павысіць узровень разумення культуры і спажывання піва ў Беларусі. Задача стаіць у захаванні гістарычнай спадчыны, а таксама статусу старадаўняга і пачэснага майстэрства піваварэння. Музей надзвычай папулярны як у беларусаў, так і ў замежнікаў: у месяц у нас праходзіць не менш за 30 экскурсій, а сёлета ў жніўні мы паставілі рэкорд па колькасці наведвальнікаў — у нас пабывала 640 чалавек».

Падчас сустрэчы прадстаўнік Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў і  кандыдат гістарычных навук Таццяна Скрыпчанка правялі экскурс па індустрыяльнай  спадчыне Мінска, а партнёр мерапрыемства — ААТ «Піўзавод Аліварыя» запрасіў гасцей на наведванне помніку прамысловай архітэктуры XIX стагоддзя — будынку старажытнага бровару. Экскурсія па музеі — гэта захапляючае падарожжа даўжынёю ў паўтара стагоддзя: ад невялікага драўлянага бровару да буйнога прадпрыемства, знаёмства з калекцыяй піўных бутэлек і этыкетак прадукцыі завода розных гадоў, старадаўніх прадместаў для прыгатавання піва канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Апроч самога будынку, у музеі «Аліварыя» выстаўленыя рэдкія фота і архіўныя дакументы, якія расказваюць пра жыццё яго ўладальнікаў і супрацоўнікаў.