Меню

«Аліварыя» стала ўладальнікам прэміі «HR-брэнд 2015»

ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group атрымала ўзнагароду ў галіне кіравання персаналам — незалежную прэмію «HR-брэнд Беларусь 2015». Удзел у конкурсе за званне лепшага працадаўцы прымалі каля 20 вядучых кампаній Беларусі, у тым ліку банкі, ІТ-кампаніі, рытэйл, з эфектыўнымі HR-праектамі.

ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg Group атрымала ўзнагароду ў галіне кіравання персаналам — незалежную прэмію «HR-брэнд Беларусь 2015». Удзел у конкурсе за званне найлепшага працадаўцы ўзялі каля 20 вядучых кампаній Беларусі, уключаючы банкі, ІТ-кампаніі, рытейл, з эфектыўнымі HR-праектамі.

Найбольш яркія і эфектыўныя праекты вызначаюцца кампетэнтным журы ў рамках чатырох асноўных намінацый: «Сталіца», «Рэгіён», «Рэспубліка», «Свет». Кампанія “Аліварыя”, як частка міжнароднай Carlsberg Group, прадстаўляла свой праект у намінацыі «Свет». Для ўдзелу ў гэтай намінацыі праект, прадстаўлены на конкурс, павінен быць рэалізаваны не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.

ААТ “Піўзавод Аліварыя” намініравала на прэмію міжнародны праект па фарміраванні ў супрацоўнікаў фінансава арыентаванага мыслення «Прага вартасці» (Thirst for Value) з выкарыстаннем інструмента касаднага навучання.

Праект «Прага вартасці» — гэта доўгатэрміновая праграма па ўцягненні ўсіх супрацоўнікаў у работу над фінансавым поспехам кампаніі ў эканамічных умовах, што зямяняюцца. «Аліварыя» далучылася да глабальнага праекта Carlsberg Group Thirst for Value, як толькі ён з'явіўся, — увесну 2015 года, і адразу актыўна ўзялася за яго рэалізацыю ў кампаніі, укараняючы веды пра тэрмін ROIC (Return On Invested Capital — рэнтабельнасць капіталу) і фокус на яго паляпшэнне сярод супрацоўнікаў.

«Праект «Прага вартасці» і фокус на ROIC найбольш важныя для стратэгічнай і фінасавай гібкасці, неабходнай для далейшага развіцця Carlsberg. Не прыбытак характарызуе паспяховасць кампаніі, а тое, якой цаной яна атрымана. Таму мы хочам навучыцца разлічваць эфектыўнасць укладанняў і прымаць правільныя бізнес-рашэнні. Кожны супрацоўнік Carlsberg Group, без выключэння, можа зрабіць свой унёсак у гэту ініцыятыву. Калі ўсе супрацоўнікі ўсведамляюць важнасць гэтага падыходу і сфакусіруюць у гэтым ключы ўсе рашээні, што прымаюцца па інвестцыях і выдатках, ккампанія зможа забяспечыць доўгатэрміновы і ўстойлівы прыбытак», — адзначае намеснік генеральнага дырэктара па персаналу ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg Group Вольга Шульжэнка.

Стратэгія Carlsberg Group па ўдасканаленні Групы як арганізацыі, якая саманавучаецца ў галіне развіцця прафесійных і лідарскіх кампетэнцый супрацоўнікаў, стала адным з каталізатараў для запуску праекта “Прага вартасці”. «Мы хацелі не толькі навучыць супрацоўнікаў кампаніі метадам і падыходам, якія дапамогуць павысіць рэнтабельнасць капіталу і прыцягнуць іх да паляпшэння гэтага паказчыку, але і павысіць з іх дапамогай паказчык ROIC па выніках года», — тлумачыць Вольга Шульжэнка.

Актуальнасць і інавацыйнасць праекта адзначыла і журы Прэміі. Сістэма каскаднага навучання, якая выкарыстоўвалася на «Аліварыі», адпавядае прынцыпам праекта «Прага вартасці»: выбудоўваецца ўнутраная сістэма перадачы ведаў паміж супрацоўнікамі, якая дазваляе мінімізаваць выдаткі прызахаванні якасці навучання. 

***

Прэмія «HR-брэнд»  — гэта штогадовае ўзнагароджванне найбольш паспяховых праектаў у галіне стварэння брэнда працадаўцы. Прэмія «HR-брэнд» паспяхова праходзіць у Расіі, Украіне, Казахстане, а з 2014 года — у Беларусі.

Задача прэміі «HR-брэнд» — вылучыць, ацаніць і прасунуць найлепшыя HR-практыкі. Гэта конкурс для працадаўцаў, які адзначае найлепшыя праекты ў галіне работы з персаналам.