Удзел у акцыі “Чыстая плынь” узялі генеральны дырэктар ААТ “Піўзавод Аліварыя” Дзяніс Шарсценнікаў, дырэктар ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» (праект "Мэта 99") Наталля Грынцэвіч, а таксама гульцы ФК БАТЭ — Аляксандр Валадзько, Дзмітрый Ліхтаровіч і Эдгар Аляхновіч. 

Чаму Свіслач? 

Пойма ракі Свіслач была абраная на карце невыпадкова: гэта ўнікальная тэрыторыя ў межах горада можа пахваліцца дзікай натуральнай экасістэмай, якая фарміруе экалагічны каркас сталіцы. На тэрыторыі поймы захавалася мноства рэдкіх відаў раслін і 5 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. 

З-за актыўнага ўдзеяння чалавека на прыроду, захаванне поймы ў яе першапачатковым, некранутым выглядзе, знаходзіцца пад пагрозай. Таму ААТ "Піўзавод Аліварыя", кіруючыся прынцыпамі сацыяльнай адказнасці, заклікала сяброў на дапамогу. Па традыцыі, штогод на акцыі «Чыстая плынь» пойму прыводзяць у парадак супрацоўнікі кампаніі, якія збіраюць тут дзясяткі кілагарамаў смецця. На гэты раз падтрымаць ініцыятыву і зрабіць Свіслач чысцейшай, а жыццё ў горадзе — больш прыемным, прыехалі вядомыя футбалісты, а таксама іх заўзятары. 

“Кожны павінен несці адказнасць не толькі за сябе, але і за тыя дары прыроды, якія ў нас ёсць, — кажа гендырэктар ААТ "Піўзавод Аліварыя" Дзяніс Шарсценнікаў— Карыстаючыся прыроднымі рэсурсамі, неабходна адплачваць ёй беражлівым стаўленнем і аховай. У адваротным выпадку яе проста не застанецца ў тым выглядзе, у якім мы прызвычаіліся яе бачыць — ззялёныя ляся і лугі, чыстае паветра, птушкі, якія шчабечуць”.  

Экафутбол і асобны збор смецця

Сёлета акцыя прайшла ў новым фармаце турніру па экафутболе. Усе ўдзельнікі, у тым ліку зоркі футбольнага клуба БАТЭ, падзяліліся на дзве каманды і сышліся ў спартыўным паядынку. Замест звычных варот на полі з'явіліся бакі для смецця, а “мячом” сталі шкло, папера, картон і палімерныя адходы. Уборка-гульня ішла як на вадзе, так і на сушы, а пераможцы, якія сабралі больш за ўсё смецця, атрымалі прыемныя прызы-сувеніры ад "Аліварыі".


Усе адходы каманды збіралі асобна. Гэта важна, таму што толькі асобны збор смецця  дазваляе зрабіць так, каб другасная сыравіна не проста перавозілася з аднаго месца ў іншае (з поймы на сметнік), а трапляла ў выніку на перапрацоўчыя заводы і, пасля перапрацоўкі, магло выкарыстоўвацца паўторна. Дарэчы, перад гульнёй дырэктар гарадскога руху “Мэта 99” Наталля Грынцэвіч распавяла ўдзельнікам, як правільна збіраць смецце.
 

Дасягненні і новыя мэты

Упершыню акцыя “Чыстая плынь” стартавала па ініцыятыве ААТ «Піўзавод Аливарыя» ў рамках міжнароднага праекта «Clean up the World» (Сусветная ўборка). У 2012 годзе быў арганізаваны суботнік па прыбіранні берагавой часткі поймы Свіслачы. У 2013 годзе ААТ«Піўзавод Аліварыя», Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ды Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» падпісалі Мемарандум па захаванні малапарушанай тэрыторыі поймы ракі Свіслач у мікрараёне «Серабранка» і арганізавалі акцыю па ачыстцы ракі ад смецця, падчас якой былі ўсталяваныя урны для асобнага збору смецця і лаўкі для адпачынку. Таксама валанцёры адрамантавалі мост і правялі генеральную ўборку берагоў.  

Сёлета ўдзельнікі акцыі, апроч удзелу ў экафутболе, змаглі паўдзельнічаць у высадцы дрэўна беразе Свіслачы. Менавіта дрэвы з'яўляюцца прыроднымі “фільтрамі”, якія паляпшаюць экалогію горада: зніжаюць запыленасць і загазаванасць паветра і вады, насычаюць паветра фітанцыдамі — біялагічна актыўнымі рэчывамі, якія знішчаюць шкодныя для чалавека хваробатворныя бактэрыі. 

Яшчэ адной памятнай і прыемнай падзеяй можна смела назваць фотасесію супрацоўнікаў «Аліварыі» і футбольных заўзятараў з гульцамі БАТЭ, падчас якой, стомленыя пасля ўборкі, але задаволеныя змаглі асабіста пагутарыць са спартсменамі і пажадаць ім удачы ў матчах Лігі чэмпіёнаў УЕФА, дзе клуб годна прадстаўляе Беларусь сёлета. Нагадаем, менавіта барысаўскі клуб стаў першай камандай у гісторыі беларускага футбола, якой удалося выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў у 2008 годзе, а сёлетні турнір стане для БАТЭ ужо пятым па ліку.


“Гэта першая экалагічная акцыя, у якой бяруць удзел футбалсіты БАТЭ, 
— падкрэсліў гулец беларускага клуба Аляксандр Валадзько— І намвельмі прыемна, што мысталі часткай такога сур'ёзнага праекта, як  “Чыстая плынь”. Мы тут не толькі дзеля таго, каб зрабіць бераг Свіслачы чысцейшым, але і каб данесці да людзей неабходнасць аховы той дзівоснай прыроды, якая нас атачае. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам гэта зрабіць.” 

Для даведкі

Праграма ўстойлівага развіцця ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group «Робім лепшае піва і жыццё лепей» прызнана найлепшым КСА-праектом 2014 года ў намінацыі «Навакольнае асяроддзе». У 2014 г. аб'мы спажывання рэсурсаў, затрачаных на вытворчасць піва, скараціліся ў параўнанні з 2013 г. (удзельнае спажыванне вады — на 27%, цеплаэнергіі — на 9%, электраэнергіі — на 8%), пры тым, што аб'ём вытворчасці піва вырас на 10%. У кампаніі існуе доўгатэрміновая праграма па асобным зборы адходаў «Зялёная смага», якая ўключае ў сябе распаўсюджванне інфармацыі пра правілы "зялёных" паводзінаў, асобны збор паперы, шкла і пластыку на вытворчай тэрыторыі і ў офісах кампаніі, фармірааванне экаарыентаванага мыслення ў супрацоўнікаў, а таксама рацыянальнае выкарыстанне і эканомію прыродных рэсурсаў.