Меню

«Аліварыя» перамагла ў конкурсе «Лепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі»

Кампанія «Аліварыя» атрымала ўзнагароду конкурсу «Лепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі - 2015» у намінацыі «Вытворчасць прадуктаў харчавання і вытворчасць тавараў народнага спажывання». Выбар пераможцы ажыццяўляецца на падставе адкрытай і празрыстай працэдуры пад наглядам аўдытарскай кампаніі.

Вынікі былі падведзены на Міжнародным кангрэсе юрыдычных служб LawSpring-2016 — знакавым для юрыдычнай супольнасці Беларусі мерапрыемстве, якое аб'ядноўвае кираўникоў юрыдычных падраздзяленняў і юрыстаў для адкрытага дыялогу, абменву вопытам па пытаннях выстройвання эфектыўнай работы юрыдычнай службы прадпрыемства.

Намеснік генеральнага дырэктара па прававых пытаннях кампаніі "Аліварыя" Міхаіл Чэрнікаў адзначае: «На працягу апошніх двух гадоў юрыдычная падтрымка нашай кампаніі адчула значныя змены, як з пункту гледжання функцыяналу, так і з пункту гледжання працэсаў. Вынікам гэтага стала больш якаснае юрыдычнае суправаджэнне кампаніі і прызнанне ў якасці вядучага прафесійнага агента. На конкурсе было вельмі шмат прэтэндэнтаў з вядучых FMCG кампаній. Нам прыемна, што мы перамаглі ў такой нялёгкай барацьбе. Трэба аддаць належнае як юрыдычнай камандзе кампаніі «Аліварыя», так і нашым калегам з іншых функцый. Менавіта сумесная работа змагла вывесці юрыдычнае суправаджэнне на новы ўзровень, што атрымала ацэнку вядучага праесійнага агенцтва па версіі часопіса «Юрыст».

Працэдура конкурсу ўключала ў сябе некалькі этапаў: збор заявак, запаўненне анкет, напісанне эссэ. Акрамя гэтага ўсе матэрыялы былі зашыфраваныя, каб пазбегнуць ангажыраванасці і выключыць ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў. Анкеты і эсэ ацэньвалі 15 незалежных экспертаў, пры гэтым выкананне працэдуры праводзілася пад наглядам незалежнага аўдытарскага агенцтва. У спаборніцтве ўзялі ўдзел найбуйнейшыя кампаніі Беларусі, такія як «Кампанія Danone», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ААТ «Савушкін прадукт», ЗАТ «АТЛАНТ», ООО «СТА ЛОГИСТИК», «ЭПАМ Системз», ААТ «Беллакт», ААТ «Приорбанк» і іншыя.

 У рамках конкурсу «Аліварыя» таксама атрымала новы ў Беларусі статус — «Юрыдычна надзейны партнёр», які прысвойваўся ўпершыню. Гэты статус паказвае якасна новы ўзровень кліентаарыентаванасці бізнесу і юрыдычнай бяспекі.  

Эксперты кампаніі «Аліварыя» рэгулярна бяруць удзел у розных прафесійных конкурсах і заваёўваюць годныя ўзнагароды. Спецыялістаў усіх узроўняў запрашаюць на канферэнцыі, семінары, дзе яны паказваюць высокія вынікі і дзеляцца вопытам міжнароднай FMCG-кампаніі. Па выніках 2015 года «Аліварыя» стала ўладальнікам прэміі «HR-бренд 2015», заваявала Гран-Пры нацыянальнага конкурсу «Брэнд года 2015», а цяпер папоўніла калекцыю трафеяў перамогай у конкурсе «Найлепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі».