Першае афіцыйнае ўзнагароджанне заўзятараў адбылося 25 кастрычніка на полі “Барысаў-Арэны” падчас матчу БАТЭ — “Нафтан”.
Цяпер за кожнае чэмпіёнства футбольнага клуба БАТЭ ў Беларусі будуць узнагароджвацца заўзятары, якія на працягу года падтрымлівалі каманду на шляху да тытулу чэмпіёна краіны. Такім чынам БАТЭ і партнёр “жоўта-блакітных” брэнд “Аліварыя” вырашылі выразіць удзячнасць людзям, якія хварэлі за барысаўчан падчас паядынкаў на ўнутранай арэне і ў еўракубках.
— Унёсак нашых заўзятараў у заваяванне чэмпіёнскага тытулу цяжка пераацаніць, гэта наш “дванадцаты гулец”, — упэўнены абаронца БАТЭ Максім Жаўнерчык. — Наш клуб з радасцю падтрымаў ініцыятыву партнёра — брэнда “Аліварыя” заснаваць Кубак для заўзятараў, каб паказаць прыхільнікам, як яны для нас важныя. Нам вельмі прыемна раздзяляць з імі радасць нашай перамогі, бо лаўры чэмпіёна — наша агульнае дасягненне!
— Сёння мы віншуем БАТЭ з атрыманне тытулу чэмпіёна Беларусі, але рады, што можам сказаць словы ўдзячнасці і іх адданым заўзятарам, — дадала галоўны півавар ААТ “Піўзавод Аліварыя” Наталля Арлова. — Гэта здорава, што ў каманды ёсць такі надзейны тыл, і падтрымка «12 гульца» каманды заслугоўвае таго, каб быць адзначанай сваім уласным Кубкам заўзятара».
25 кастрычніка на першым хатнім матчы пасля заваявання 12-га ў гісторыі клуба тытулу чэмпіёна Беларусі галоўны півавар "Аліварыі" пры падтрымцы ФК БАТЭ ўрачыста ўручыла спецыяльны прыз верным заўзятарам клуба. Кубак заўзятара і ўсеагульная ўвага — узнагарода тым людзям, якія пастаянна былі побач з камандай, падзялялі з ёй горыч нямногіх паряжэнняў і радасць шматлікіх перамог.
— Мы вельмі рады, што нашу падтрымку ацанілі па заслугах, бо мы ўжо і праўда — частка каманды, пасля гульні заўжды падыходзім, гутарым з гульцамі, — патлумачыў за кулісамі задаволены 23-гадовы Пётр Іваноў, у жыцці – адміністратар інтэрнэт-клуба. Ён — заўзятар БАТЭ з 1999 года, і вось ужо тры гады не прапускае ні адной гульні каманды. На гэты раз Пётр і сам выйшаў на поле, каб ад імя фан-сектара атрымаць Кубак заўзятара. — Вядома ж, быць заўзятарам вельмі цікава. Мы стараемся для футбалістаў прыдумляць крычалкі, якія б запаміналіся, часам ладзім сюрпрызы. А Кубак заўзятара зойме сваё пачэснае месца побач з іншымі памятнымі знакамі нашага фан-сектара.
Разам з Пятром на поле па падарунак выйшла і 27-гадовая Таццяна Панкавец. Яна перамагла ў конкурсе «Аливарыі» і БАТЭ на найлепшае віншаванне каманды, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі фотаздымак лагатыпа БАТЭ, які сама вышыла крыжыкам.
Для тых журналістаў, якія яшчэ не бывалі на “Барысаў-Арэне” і не глядзелі футбол з трыбуны, была арганізавана экскурсія па “закуліссі” спартыўнага комплексу ў суправаджэнні прадстаўнікоў ФК БАТЭ: генральнага сакратара ФК БАТЭ Андрэя Вашкевіча і спецыяліста Дэпартаментра развіцця Аляксея Баравіцкага. Гульню прадстаўнікік СМІ глядзелі ў кампаніі футбалістаў Аляксандра Глеба і Максіма Жаўнерчыка. Матч сончыўся перамогай каманды БАТЭ з лікам 2:1, а таксама ўрачыстым салютам.
Дарэчы, гэта не першы сумесны праект “Аліварыі” і БАТЭ. У верасні гэтага года футбольны клуб прымаў удзел у экалагічным праекце піўзавода “Аліварыя” “Чыстая плынь”. Сумеснымі намаганнямі футбалістаў і валанцёраў кампаніі было сабрана каля 100 кілаграмаў смецця ў пойме ракі Свіслач.