Генеральны дырэктар з верасня 2017 года. У 1991 годдзе скончыў Данецкае вышэйшае ваеннае палітычнае вучылішча па спецыяльнасці сацыялогія і псіхалогія. Пазней Алег атрымаў прафесійны сертыфікат у галіне менеджменту ў Open University.
Раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта па продажах Carlsberg Ukraine. Да Carlsberg Group працаваў у JTI і Imperial Tobacco Group.
Намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйнай дзейнасці са снежня 2018 года.
Руслан скончыў тэхналагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага політэхнічнага універсітэта па спецыяльнасці "Тэхналогіі брадзільнай вытворчасці і вінаробства". Мае ступень магістра харчовых тэхналогій і інжынерыі. Скончыў скандынаўскаю школу піваварства і атрымаў ступень MBA ў Эдынбургу.
Намеснік генеральнага дырэктара па продажам са снежня 2015 года.
У 2006 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага інстытута правазнаўства. У гэтым жа годзе пачаў кар'еру ў кампаніі "Аліварыя" ў якасці спецыяліста па рэкламе аддзела продажаў, а праз некалькі месяцаў стаў камерцыйным агентам. У 2009 годзе прызначаны рэгіянальным менеджарам, а потым менеджарам па развіцці продажаў у канале сучаснага гандлю.
Намсенік генеральнага дырэктара па персаналу i адміністрацыйнай працы са студзеня 2015 года.
У 2001 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "Сацыяльная псіхалогія". Займалася выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасцю ў Акадэміі Паслядыпломнай адукацыі.
З 2008 года пачала сваю кар'еру на "Аліварыі" ў аддзеле па працы з персаналам у якасці спецыяліста па падборы, кіравала напрамкам адзнакі і развіцця персаналу ў кампаніі, адказвала за праекты па арганізацыійным развіцці, з'яўлялася HR бізнес-партнёрам.
Кіраўнік юрыдычнага аддзела з верасня 2019 года.
Скончыў юрыдычны факультэт Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Да прыходу на "Аліварыю" працаваў у кампаніі "Балтыка".
Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і развіцці бізнесу з лютага 2018 года.
Скончыў Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны. Мае ступень магістра эканомікі. Да прыходу на "Аліварыю" працаваў у кампаніі Carlsberg Ukraine на пасадзе менеджара па маркетынгу гандлёвай маркі «Львівське».
Намеснік генеральнага дырэктара па фінансах з чэрвеня 2019 года.
Скончыў Вышэйшую школу менеджменту Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Раней працаваў на пазіцыі старшага дырэктара па планаванню і кліенцкаму сервісу рэгіёна Усходняя Еўропа кампаніі «Балтыка».
Начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій з лістапада 2014 года.
Скончыў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "Ракетабудаўніцтва". Раней Аляксей займаў пасаду начальніка аддзела ІТ філіяла "Балтыка-Чалябінск".
Кіраўнік дэпартамента карпаратыўных адносінаў.
Скончыла факультэт факультэт журналістыкі БДУ.
Ала далучылася да каманды "Аліварыі" ў сакавіку 2012 года ў якасці спецыяліста па карпаратыўных камунікацыях. У 2013 годзе атрымала пасаду менеджара па карпаратыўных камунікацыях. У 2015-2016 годзе праходзіла навучанне па праграме LEAD для лідэраў рэгіена Усходняя Еўропа Carlsberg Group.